На сайт МНС

Дзяржатамнагляд прыняў удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сучасны свет і нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь»

630
Дзяржатамнагляд прыняў удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сучасны свет і нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь»

Дзяржатамнагляд прыняў удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сучасны свет і нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь»

 

17 снежня 2021 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасны свет і нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь». У ей прынялі ўдзел работнікі аддзела навукі і інфармацыі Дзяржатамнагляду: Дзмітрый Паўлаў і Паліна Лесяк.

Асноўная мэта мерапрыемства - абмен вопытам і меркаваннямі па пытаннях нацыянальнай бяспекі ў сучасных сусветных працэсах, прагназаванне напрамку далейшага развіцця і трансфармацыі. Пасля завяршэння пленарнага паседжэння работа канферэнцыі была арганізавана па трох секцыях.

У рамках работы секцыі «Замежны вопыт і метадалогія пабудовы архітэктуры нацыянальных інтарэсаў і сістэм забеспячэння нацыянальнай бяспекі, падрыхтоўкі дактрынальных дакументаў стратэгічнага планавання» Дзяржатамнаглядам прадстаўлены даклад на тэму: «Падыходы рэгулючага органа да пабудовы і рэалізацыі Нацыянальнай палітыкі ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі», у якім асветлены асноўныя этапы і прынцыпы фарміравання нацыянальнай палітыкі і пазначаны інструменты яе рэалізацыі. У ходзе дыскусіі прадстаўнікамі Дэпартамента па ядзернай і радыацыйнай бяспекі дадзены каментары на шэраг паступіўшых пытанняў, якія закранаюць механізмы і працэсы, удзел арганізацый навукова-тэхнічнай падтрымкі рэгулюючага органа ў падрыхтоўцы стратэгічнага дакумента, назапашвання, выкарыстання, абароне, распаўсюджвання, перадачы і захавання ядзерных ведаў.

 

Арганізатарам канферэнцыі выступіў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт сумесна з Міністэрствам адукацыі і Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекі Беларусі.

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть