На сайт МНС

Супрацоўніцтва для ўмацавання бяспекі

З-за таго, што дзейнасць па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі мае не толькі нацыянальны, але і міжнародны аспект, у т. л. звязаны з выкананнем абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь, а таксама з улікам таго, што ў Беларусі ўпершыню будуецца АЭС і, адпаведна, рэгулюючая інфраструктура ядзернай бяспекі пасля этапу станаўлення працягвае развівацца, з моманту стварэння Дзяржатамнагляд шырока уцягнуты ў міжнароднае супрацоўніцтва праз:

  • справаздачнасці аб выкананні міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;

  • узаемадзеяння з рэгулятарамі ядзернай і радыяцыйнай бяспекі іншых дзяржаў, іншымі профільнымі арганізацыямі, у тым ліку на аснове двухбаковых пагадненняў аб супрацоўніцтве, а таксама на шматбаковай аснове;

  • працы з місіямі МАГАТЭ ў Рэспубліцы Беларусь;

  • удзелу ў міжнародных мерапрыемствах (канферэнцыях, форумах, семінарах, нарадах, выставах);

  • навучання і стажыровак беларускіх спецыялістаў за мяжой;

  • рэалізацыі (або ўдзелу ў рэалізацыі) нацыянальных і рэгіянальных праектаў тэхнічнага супрацоўніцтва Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ), Еўрапейскага саюза, іншых арганізацый.

Перыяд з 2012 па 2017 гады характарызаваўся як станаўленне міжнароднага супрацоўніцтва Дзяржатамнагляду, на працягу якога ажыццяўлялася яго маштабная інстытуалізацыя, стварэнне рамак і механізмаў для наступнага практычнага ўзаемадзеяння.

У цяперашні час стратэгічным прыярытэтам з'яўляецца яго падтрыманне і развіццё, пераход да рэалізацыі на планавай аснове, у дачыненні да бягучых і перспектыўных патрэб і магчымасцей беларускага рэгулюючага органа.

Стратэгічная мэта міжнароднага супрацоўніцтва Дзяржатамнагляду ў кароткатэрміновай і сярэднетэрміновай перспектыве – аптымізаваць і арганізаваць прымяненне на сістэмнай аснове інструментаў міжнароднага супрацоўніцтва (як ужо устаноўленых, так і новых) для ўдасканалення сістэмы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Беларусі і яе кампанентаў.

Асноўныя задачы:

  • стварэнне ўмоў для ўмацавання і развіцця кампетэнцый і прафесійна-экспертнага патэнцыялу беларускага рэгулюючага органа і арганізацыя яго тэхнічнай падтрымкі па ўсіх напрамках рэгулюючай дзейнасці шляхам абмену вопытам і лепшымі практыкамі з замежнымі рэгулятарамі;

  • стварэнне ўмоў для атрымання знешняй экспертнай падтрымкі замежных спецыялістаў для ўзмацнення мерапрыемстваў па ліцэнзаванні, ацэнцы бяспекі і наглядзе за забеспячэннем бяспекі пры будаўніцтве, увядзенні ў эксплуатацыю і наступнай эксплуатацыі Беларускай АЭС;

  • фарміраванне ўстойлівай сістэмы павышэння кваліфікацыі спецыялістаў Дзяржатамнагляду за мяжой;

  • выкананне міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;

  • атрыманне знешніх ацэнак для далейшага ўдасканалення сістэмы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Беларусі;

  • фарміраванне ўяўлення ў замежнай аўдыторыі (спецыялістаў і грамадскасці) аб актуальным становішчы рэчаў у частцы забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь;

  • унясенне ўкладу ў глабальнае ўмацаванне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі на міжнародным узроўні.

Інфармацыя аб развіцці міжнароднага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі па гадах публікуецца ў штогадовых аглядах стану ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, якія размешчаны ў адкрытым доступе ў раздзелах "Сістэма ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Беларусі / Даклады, агляды аб забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі у Рэспубліцы Беларусь» і «Веды для кожнага / Бібліятэка» інтэрнэт-сайта Дзяржатамнагляду.



Назад

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть