На сайт МНС

Нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць ліцэнзаванне дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання ў Рэспубліцы Беларусь

Асноўным дакументам, які рэгулюе ліцэнзаванне дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання ў Рэспубліцы Беларусь, з'яўляецца Палажэнне аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 450 "Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці” ад 1 верасня 2010 г. 26 лістапада 2015 г. падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 475 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, які ў тым ліку ўносіць змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці.

Палажэнне складаецца з двух раздзелаў, у першым рэгламентаваны агульныя пытанні ліцэнзавання, у другім – асаблівасці ліцэнзавання асобных відаў дзейнасці, у тым ліку дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання (глава 13).

Склад і змест дакументаў, якiя абгрунтоўваюць забеспячэнне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, вызначаны пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2018 г. № 46 «Аб складзе і змесце дакументаў, якія абгрунтоўваюць забеспячэнне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання».

Ліцэнзаванне дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Перайсці ў раздзел «Заканадаўства / Іерархічная структура нарматыўных прававых актаў» для прагляду іншых дакументаў.


Назад

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть