На сайт МНС

Дзяржатамнагляд прыняў удзел у нарадзе кіраўнікоў службы радыяцыйнага кантролю Мінлясгаса

11

21 лютага 2024 г. ва ўстанове «Беллесаабарона» адбылася нарада кіраўнікоў службы радыяцыйнага кантролю Міністэрства лясной гаспадаркі па выніках працы ў 2023 годзе і задачам на 2024 год з удзелам прадстаўнікоў Дзяржатамнагляду.

Установа забяспечвае функцыянаванне сістэмы кантролю радыеактыўнага забруджвання на ведамасным узроўні і ажыццяўляе кіраўніцтва службай радыяцыйнага кантролю Міністэрства лясной гаспадаркі.

Начальнік упраўлення па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і аб'ектамі ядзернай спадчыны Дзмітрый Паўлаў давёў да прысутных на нарадзе кіраўнікоў падраздзяленняў радыяцыйнага кантролю абласных вытворчых лесагаспадарчых аб'яднанняў інфармацыю аб парадку вываду зямель ляснога фонду з катэгорыі радыяцыйна небяспечных зямель.

Дзяржатамнаглядам праводзіцца планавая растлумачальная праца з зацікаўленымі землекарыстальнікамі па падрыхтоўцы дакументаў і матэрыялаў у адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб парадку аднясення зямель, якія знаходзяцца на тэрыторыях, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, да радыяцыйна небяспечных і выключэння іх з радыяцыйна небяспечных зямель, зацверджанага рашэннем Савет Міністраў ад 23.10.2012 г. № 962.

Даведачна. Па стане на 1 студзеня 2024 г. застаюцца забруджанымі звыш 1 Кі/км2 цэзіем-137 1 216,5 тыс. га ляснога фонду (14,1% ад агульнай плошчы ляснога фонду). Агульнай тэндэнцыяй змены радыяцыйнай абстаноўкі з'яўляецца паступовае зніжэнне шчыльнасці забруджвання з прычыны натуральнага распаду радыенуклідаў.

Больш падрабязна аб ведамаснай сістэме кантролю радыеактыўнага забруджвання Мінлясгаса глядзі тут

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть