На сайт МНС

Удзельнікі сістэмы і іх роля

Ядзерная бяспека

Дзяржаўнае рэгуляванне дзейнасці па пытаннях забеспячэння бяспекі ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ажыццяўляюць:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь  (http://www.president.gov.by/), які:

  • вызначае асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў галіне выкарыстання атамнай энергіі;
  • зацвярджае дзяржаўныя мэтавыя праграмы;
  • прымае рашэнні аб размяшчэнні, праектаванні, будаўніцтве, увядзенні ў эксплуатацыю, прадаўжэнні тэрміну эксплуатацыі, абмежаванні эксплуатацыйных характарыстык і вывадзе з эксплуатацыі атамнай электрастанцыі ці яе блока;
  • вызначае рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання або іншую дзяржаўную арганізацыю, у падпарадкаванні якіх знаходзіцца атамная электрастанцыя;
  • прымае рашэннi па пытаннях забеспячэння бяспекі, абароны насельніцтва і аховы навакольнага асяроддзя пры выкарыстаннi атамнай энергii;
  • прымае рашэнні па пытаннях папярэджання і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый пры выкарыстанні атамнай энергіі;
  • мае права вызначаць дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi, якiя забяспечваюць развіццё выкарыстання атамнай энергіі, і іх кампетэнцыю ў гэтай галіне;
  • прымае рашэнні аб размяшчэнні, праектаванні, будаўніцтве, увядзенні ў эксплуатацыю, прадаўжэнні тэрміну эксплуатацыі, абмежаванні эксплуатацыйных характарыстык і вывадзе з эксплуатацыi ядзернай устаноўкi (за выключэннем атамнай электрастанцыі ці яе блока) i (або) пункта захоўвання;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь  (http://government.gov.by/):

  • вызначае рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання або іншую дзяржаўную арганізацыю, у падпарадкаванні якіх знаходзяцца ядзерная ўстаноўка i (або) пункт захоўвання (за выключэннем атамнай электрастанцыі);
  • ажыццяўляе рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне выкарыстання атамнай энергіі;
  • вызначае парадак абмеркавання пытанняў у гэтай галіне з удзелам грамадскіх аб'яднанняў, іншых арганізацый і грамадзян;
  • каардынуе дзейнасць дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый;
  • арганізуе распрацоўку i забяспечвае выкананне дзяржаўных мэтавых праграм;
  • у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь забяспечвае пакрыццё шкоды, нанесенай шкодным уздзеяннем іанізуючага выпраменьвання або дзейнасцю па выкарыстанні атамнай энергіі;
  • вызначае ўмовы і парадак забеспячэння фізічнай абароны аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі;
  • вызначае парадак ажыццяўлення дзяржаўнага нагляду за забеспячэннем фізічнай абароны аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі;
  • прымае меры па забеспячэнні выканання міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь у гэтай галіне;
  • каардынуе міжнароднае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Упаўнаважанымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, якія ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне дзейнасцi па забеспячэннi бяспекi пры выкарыстаннi атамнай энергіі, з'яўляюцца:

  • Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (http://rescue01.gov.by/);
  • Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (http://www.minpriroda.gov.by/);
  • Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (http://minzdrav.gov.by/);
  • Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (http://mvd.gov.by/);
  • Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (http://www.kgb.by/).

 Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь:

  • ажыццяўляе дзяржаўны нагляд у галiне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, а таксама за забеспячэннем фізічнай абароны аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі;
  • арганізуе і ажыццяўляе дзяржаўны нагляд за абыходжаннем з адпрацаванымі ядзернымі матэрыяламі і эксплуатацыйнымі радыеактыўнымі адходамі;
  • ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;
  • удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні работ па ацэнцы адпаведнасці абсталявання, вырабаў і тэхналогій для аб'ектаў выкарыстання атамнай энергii;
  • забяспечвае функцыянаванне адзінай дзяржаўнай сістэмы ўліку і кантролю крыніц іанізуючага выпраменьвання і дзяржаўнай сістэмы ўліку і кантролю за ядзернымі матэрыяламі Рэспублікі Беларусь;
  • арганізуе правядзенне экспертызы бяспекі ядзернай устаноўкi i (або) пункта захоўвання, а таксама іх праектаў, у тым ліку з прыцягненнем незалежных экспертаў;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Іншыя дзяржаўныя органы ў межах сваёй кампетэнцыі:

  • ажыццяўляюць кантроль за забеспячэннем фізічнай абароны аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі;
  • узгадняюць праграмы ўводу ў эксплуатацыю і вываду з эксплуатацыі ядзернай устаноўкі i (або) пункта захоўвання;
  • удзельнічаюць у распрацоўцы і рэалізацыі знешняга аварыйнага плана;
  • узгадняюць тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты ў галіне выкарыстання атамнай энергіі;
  • ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Органы мясцовага кіравання і самакіравання:

  • арганізуюць і прымаюць удзел у абмеркаванні пытанняў у галіне выкарыстання атамнай энергіі з удзелам грамадскіх аб'яднанняў, іншых арганізацый і грамадзян;
  • прымаюць удзел у мерапрыемствах па забеспячэнні абароны грамадзян i аховы навакольнага асяроддзя ад уздзеяння іанізуючага выпраменьвання, якое перавышае межы, устаноўленыя тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў галіне выкарыстання атамнай энергіі;
  • ажыццяўляюць кантроль у межах адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі за гатоўнасцю арганiзацый i грамадзян да дзеянняў у выпадку ўзнікнення радыяцыйнай аварыі пры ажыццяўленнi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергii;
  • прымаюць удзел у ліквідацыі, абмежаванні або зніжэнні наступстваў радыяцыйнай аварыi, якая ўзнiкла пры ажыццяўленнi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергii;
  • інфармуюць грамадзян праз мясцовыя сродкі масавай інфармацыі аб радыяцыйнай абстаноўцы ў межах адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;
  • ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Радыяцыйная бяспека

Дзяржаўнае кіраванне ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі ажыццяўляюць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі ў межах іх кампетэнцыі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь (http://www.president.gov.by/) вызначае адзіную дзяржаўную палітыку ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь (http://government.gov.by/):

  • забяспечвае рэалізацыю адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі;
  • арганізуе распрацоўку, зацвярджае і забяспечвае выкананне рэспубліканскіх праграм у галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі;
  •  вызначае па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь пералік крыніц іанізуючага выпраменьвання, абмежаваных да перамяшчэння праз мытную граніцу Рэспублікі Беларусь пры ўвозе і (або) вывазе на падставах неэканамічнага характару;
  •  вызначае па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь парадак і ўмовы выдачы дазволаў на ўвоз і (або) вываз крыніц іанізуючага выпраменьвання, абмежаваных да перамяшчэння праз мытную граніцу Рэспублікі Беларусь па падставах неэканамічнага характару;
  • вызначае парадак узаемадзеяння рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый пры выяўленні крыніц іанізуючага выпраменьвання, а таксама ў выпадку іх затрымання пры перамяшчэнні праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь;
  • вызначае парадак ажыццяўлення дзяржаўнага нагляду ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі;
  • вызначае парадак дзяржаўнай рэгістрацыі крыніц іанізуючага выпраменьвання і вядзення адзінай дзяржаўнай сістэмы ўліку і кантролю крыніц іанізуючага выпраменьвання;
  • вызначае парадак стварэння і вядзення адзінай дзяржаўнай сістэмы кантролю і ўліку індывідуальных доз апраменьвання;
  • зацвярджае палажэнне аб Нацыянальнай камісіі Беларусі па радыяцыйнай абароне пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і яе склад;
  • прымае рашэнні аб размяшчэнні аб'ектаў абыходжання з радыеактыўнымі адходамі;
  • каардынуе і арганізуе выкананне абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь па міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь у галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі;
  • вызначае парадак правядзення радыяцыйнага маніторынгу;
  • зацвярджае форму радыяцыйна-гігіенічнага пашпарта карыстальніка крыніц іанізуючага выпраменьвання, парадак яго вядзення і выкарыстання;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (http://rescue01.gov.by/):

  • ажыццяўляе меры па рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;
  • ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый;
  • арганізуе і ажыццяўляе дзяржаўны нагляд;
  • прымае нарматыўныя прававыя акты ў галiне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, у тым ліку зацвярджае (уводзіць у дзеянне) тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты;
  • выдае i анулюе дазвол на ўвоз і (або) вываз крыніц іанізуючага выпраменьвання, абмежаваных да перамяшчэння праз мытную граніцу Рэспублікі Беларусь па падставах неэканамічнага характару, а таксама прыпыняе іх дзеянне;
  • прымае рашэнні аб поўным або частковым прыпыненні дзейнасці па абыходжанні з крыніцамі іанізуючага выпраменьвання і эксплуатацыі аб'ектаў абыходжання з радыеактыўнымі адходамі да ліквідацыі выяўленага парушэння патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў;
  • вызначае парадак распрацоўкі, узгаднення і зацвярджэння схемы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі;
  • вызначае форму суправаджальнага пашпарта перавозкі радыеактыўных адходаў, а таксама парадак яго афармлення;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  • ажыццяўляе меры па рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі;
  • зацвярджае (уводзіць у дзеянне) санітарныя нормы, правілы і гігіенічныя нарматывы;
  • арганізуе і ажыццяўляе дзяржаўны санітарны нагляд;
  • стварае адзіную дзяржаўную сістэму кантролю і ўліку індывідуальных доз апраменьвання насельнiцтва i забяспечвае яе функцыянаванне;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (http://minzdrav.gov.by/):

  • ажыццяўляе меры па рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі;
  • зацвярджае (уводзіць у дзеянне) санітарныя нормы, правілы і гігіенічныя нарматывы;
  • арганізуе і ажыццяўляе дзяржаўны санітарны нагляд;
  • стварае адзіную дзяржаўную сістэму кантролю і ўліку індывідуальных доз апраменьвання насельнiцтва i забяспечвае яе функцыянаванне;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (http://www.minpriroda.gov.by/):

  • ажыццяўляе меры па рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі;
  • ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за выкананнем патрабаванняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя;
  • арганізуе правядзенне радыяцыйнага маніторынгу;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  • Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы:
  • арганізуюць работу па забеспячэнні радыяцыйнай бяспекі на падведамасных тэрыторыях;
  • праводзяць ацэнку стану радыяцыйнай бяспекі;
  • арганізуюць распрацоўку і забяспечваюць выкананне рэгіянальных (тэрытарыяльных) праграм у галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі;
  • ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі ў межах сваёй кампетэнцыі:

  • ажыццяўляюць меры па рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;
  • праводзяць ацэнку стану радыяцыйнай бяспекі;
  • ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальная камісія Беларусі па радыяцыйнай абароне пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (міжгаліновы навукова-экспертны і рэкамендацыйна-кансультатыўны орган па пытаннях забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, радыяцыйнай абароны і радыяцыйнага кантролю):

  • ажыццяўляе падрыхтоўку рэкамендацый па пытаннях забеспячэння радыяцыйнай бяспекі рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, дзяржаўным навуковым арганізацыям;
  • разглядае і ацэньвае навуковыя дадзеныя ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі і рэкамендуе іх прымяненне на практыцы.

Назад

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть