На сайт МНС

Работа са зваротамі

Паважаныя наведвальнікі інтэрнэт-сайта Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь! У дадзеным раздзеле сабрана інфармацыя аб усіх спосабах звярнуцца ў Дэпартамент.

Калі вы жадаеце азнаёміцца з адміністрацыйнымі працэдурамі і парадкам іх ажыццяўлення ў Дэпартаменце, перайдзіце ў раздзел «Адміністрацыйныя працэдуры».

У адпаведнасці з артыкулам 3 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”:

грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства маюць права на зварот у арганізацыі шляхам падачы пісьмовых, электронных або вусных зваротаў, а таксама да індывідуальных прадпрымальнікаў шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў;

юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцтвы замежных арганізацый, маюць права на зварот у арганізацыі шляхам падачы пісьмовых (за выключэннем заўваг і (або) прапаноў, якія ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў), электронных або вусных зваротаў.

Пісьмовыя звароты

Патрабаванні, што прад'яўляюцца да пісьмовых зваротаў, вызначаны артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

Пісьмовыя звароты могуць накіроўвацца заяўнікамі на адрас:
Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы, 
220030, г. Мінск, вул. Берсана, 16.

Электронныя звароты

Патрабаванні, што прад'яўляюцца да электронных зваротаў, парадак іх разгляду вызначаны артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

Вы можаце адправіць электронны зварот у Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы на адрас электроннай пошты, калі запоўніце адпаведную рэгістрацыйную форму.

Запоўніць рэгістрацыйную форму электроннага звароту

Вусныя звароты

Вусныя звароты выкладаюцца заяўнікам у ходзе прыёму.

Пры вусным звароце заяўнікі павінны прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Звесткі пра час і парадак прыёму грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы размешчаны ў раздзеле “Графік прыёму грамадзян”.

Правы і абавязкі заяўнікаў, а таксама абавязкі арганізацый, у якія паступілі звароты, вызначаны артыкуламі 7, 8, 9 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

Парадак абскарджання адказаў, прынятых па зваротах, і рашэнне аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці вызначаны артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.


Назад

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть