На сайт МНС

Гісторыя стварэння і перспектывы развіцця

Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь створаны ў 2007 годзе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2007 г. № 565 "Аб некаторых мерах па будаўніцтве атамнай электрастанцыі».

Можна адносіць яго да маладых рэгулятараў, але на самой справе Дзяржатамнагляд уяўляе сабой сплаў маладосці і досведу: маладосці ў пытаннях развіцця ядзернай энергетыкі і досведу ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі.
У частцы пытанняў, якія тычацца абыходжання з крыніцамі іанізуючых выпраменьванняў прамысловага, медыцынскага, навукова-даследчага і інш. прызначэння, нагляду і кантролю за функцыянаваннем аб'екта выкарыстання атамнай энергіі – даследчых установак і стэндаў Дзяржаўнай навуковай установы “Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сховішчамі радыеактыўных адходаў, базай цяперашняй дзейнасці Дзяржатамнагляду з'яўляецца шматгадовы папярэдні досвед Праматамнагляду, у той час як інфраструктура ядзернай бяспекі пачала фарміравацца адносна нядаўна – пасля рашэння аб будаўніцтве ў Рэспубліцы Беларусь ўласнай АЭС.

Разам з тым, з кірункаў дзейнасці Дзяржатамнагляду менавіта пытанні ядзернай бяспекі з'яўляюцца тэмай, якая вызначае яго стратэгічную перспектыву. Сістэма ядзернай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць этап станаўлення, і яе развіццё непарыўна звязана з этапамі будаўніцтва беларускай АЭС. Відавочна, што па меры набліжэння да ўводу станцыі ў эксплуатацыю кола задач Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС будзе пашырацца.

Асноўнымі задачамі Дзяржатамнагляду па забеспячэнні ядзернай бяспекі ў будучым з'яўляюцца:

  • ажыццяўленне працэсу ліцэнзавання (размяшчэння, будаўніцтва, уводу ў эксплуатацыю і эксплуатацыі) новых энергаблокаў АЭС;
  • нагляд за размяшчэннем, будаўніцтвам, уводам у эксплуатацыю і эксплуатацыяй АЭС;
  • падрыхтоўка патрабаванняў да абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам;
  • эфектыўнае рэагаванне на магчымыя радыяцыйныя аварыйныя сітуацыі.

Неабходнасць іх безумоўнага выканання вызначае такія перспектыўныя дзеянні, як нарошчванне кадравага патэнцыялу, павышэнне кампетэнцый супрацоўнікаў, развіццё ўнутраных працэсаў у Дэпартаменце (удасканаленне структуры, укараненне сістэмы якасці) з тым разлікам, каб на ўсіх этапах стварэння і наступнай эксплуатацыі беларускай АЭС Дзяржатамнагляд эфектыўна вырашаў пытанні, звязаныя з забеспячэннем ядзернай бяспекі.


Назад

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть