На сайт МНС

Агульныя звесткі аб сістэме ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь

Сістэму ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь характарызуюць:

  • цэнтралізаваная дзяржаўная палітыка (яе асновы вызначае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, ён жа прымае найбольш важныя рашэнні, напрыклад: аб размяшчэнні, праектаванні, будаўніцтве, уводзе ў эксплуатацыю, прадаўжэнні тэрміну эксплуатацыі, абмежаванні эксплуатацыйных характарыстык і вывадзе з эксплуатацыі атамнай электрастанцыі ці яе блока; аб рэспубліканскім органе дзяржаўнага кіравання або іншай дзяржаўнай арганізацыі, у юрысдыкцыі якіх знаходзіцца атамная электрастанцыя і інш.);
  • безумоўнае выкананне патрабаванняў МАГАТЭ па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;
  • ліцэнзаванне дзейнасці, звязанай з выкарыстаннем атамнай энергіі і абаротам крыніц іанізуючага выпраменьвання;
  • строгі кантроль і ўлік ядзерных матэрыялаў і крыніц іанізуючага выпраменьвання;
  • незалежнасць дзяржаўнага рэгулявання, кантролю і нагляду ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ад дзяржаўнага кіравання ў галіне выкарыстання атамнай энергіі, крыніц іанізуючага выпраменьвання.

arrows.JPG

Асноўныя прынцыпы

Дзейнасць па выкарыстанні атамнай энергіі ў Рэспубліцы Беларусь грунтуецца на прынцыпах:

  • прыярытэту абароны жыцця і здароўя цяперашняга і будучых пакаленняў грамадзян, аховы навакольнага асяроддзя перад усімі іншымі аспектамі дзейнасці па выкарыстанні атамнай энергіі;
  • забеспячэння перавышэння выгод для грамадзян i грамадства ад выкарыстання атамнай энергіі над шкодай, якая можа быць нанесена дзейнасцю па выкарыстаннi атамнай энергii;
  • забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;
  • кампенсацыі шкоды, нанесенай шкодным уздзеяннем іанізуючага выпраменьвання або дзейнасцю па выкарыстаннi атамнай энергii;
  • прадастаўлення поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi, звязанай з дзейнасцю па выкарыстаннi атамнай энергii, калі гэтая інфармацыя не ўтрымлівае звестак, якiя складаюць дзяржаўныя сакрэты, ці не адносіцца да інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана;
  • забароны на вытворчасць ядзернай зброі і іншых ядзерных выбуховых прыстасаванняў.

Асноўнымі прынцыпамі забеспячэння радыяцыйнай бяспекі пры практычнай дзейнасці з'яўляюцца:

  • прынцып нармавання  – неперавышэнне дапушчальных межаў індывідуальных доз апраменьвання грамадзян ад усіх крыніц іанізуючага выпраменьвання;
  • прынцып абгрунтавання  – забарона ўсіх відаў дзейнасці па выкарыстанні крыніц іанізуючага выпраменьвання, пры якіх атрыманая для чалавека і грамадства карысць не перавышае рызыку магчымай шкоды, нанесенай перавышэннем натуральнага радыяцыйнага фону апрамянення;
  • прынцып аптымізацыі  – падтрыманне на дасягальна нізкім узроўні з улікам эканамічных і сацыяльных фактараў індывідуальных доз апраменьвання і колькасці асоб, якія апраменьваюцца пры выкарыстанні любой крыніцы іанізуючага выпраменьвання.

Ніжэй пералічаны асноўныя складнікі сістэмы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь.

krugi.JPG

 Складнікі сістэмы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь

Прававая аснова.  У Беларусі з апорай на дакументы МАГАТЭ, Расійскай Федэрацыі і іншых краін з развітай ядзернай энергетыкай ствараецца нацыянальная сістэма нарматыўна-прававога рэгулявання ў сферы выкарыстання атамнай энергіі, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, якая мае іерархічную структуру, прадугледжвае падпарадкаванне патрабаванняў дакументаў ніжэйшага ўзроўню адпаведным патрабаванням дакументаў вышэйшых іерархічных узроўняў (мае выгляд піраміды). Падрабязнасці пра яе глядзі ў раздзеле  «Заканадаўства / Сістэма нарматыўна-прававога рэгулявання ядзернай і радыяцыйнай бяспекі».

Інстытуцыянальная база.  У 2007 годзе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2007 г. № 565 “Аб некаторых мерах па будаўніцтве атамнай электрастанцыі” ў Беларусі створаны нацыянальны рэгулятар ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі – Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляд). Акрамя Дзяржатамнагляду да забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі прыцягнуты шэраг іншых органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый. Іх функцыі выразна вызначаны і зафіксаваны ў дзеючым заканадаўстве. Падрабязнасці глядзі ў раздзеле  «Сістэма ядзернай і радыяцыйнай бяспекі / Удзельнікі сістэмы».

Сістэма ўзаемадзеяння зацікаўленых. З улікам вялікай колькасці прыцягнутых да забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый адным з фактараў, якія вызначаюць эфектыўнасць работы, становіцца іх узаемадзеянне паміж сабой, якое выбудоўваецца зыходзячы з вопыту паўсядзённай сумеснай дзейнасці. Пры неабходнасці сістэма ўзаемадзеяння замацоўваецца дакументальна. Напрыклад, з мэтай забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі на этапе будаўніцтва АЭС прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г. № 1791 “Аб стварэнні рабочай групы для каардынацыі ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю (нагляду) за будаўніцтвам атамнай электрастанцыі”, паколькі віды кантролю (нагляду), якія спатрэбяцца пры будаўніцтве АЭС, знаходзяцца ў розных органах дзяржаўнага кіравання, і стварэнне міжведамаснай рабочай групы дазволіць яго ажыццяўляць найбольш эфектыўна.


Назад

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть