На сайт МНС

Палітыка Дзяржатамнагляду

Адобрана рашэннем Калегіі 
Дзяржатамнагляду 28.01.2016

Палітыка Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы 
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь 
на 2015-2018 гг. і на перыяд да 2020 г.

Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (Дзяржатамнагляд) усведамляе адказнасць перад грамадствам і будучымі пакаленнямі пры ажыццяўленні дзяржаўнага нагляду ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і кантролю за выкананнем заканадаўства ў сферы забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

У галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання Дзяржатамнагляд ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку дзяржаўны нагляд, нарматыўна-прававое рэгуляванне бяспекі, ліцэнзійную (дазвольную) дзейнасць.

Дзяржатамнагляд прымае на сябе наступныя абавязацельствы:

  • дзейнічаць у строгай адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь  і абавязацельствамі, прынятымі Рэспублікай Беларусь у рамках міжнародных дагавораў, на карысць нацыянальных інтарэсаў;
  • служыць узорам у развіцці і падтрыманні высокага ўзроўню культуры бяспекі;
  • гарантаваць бесперапыннасць дзяржаўнага нагляду ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і яго незалежнасць ад вытворчых і эканамічных інтарэсаў (выгод) аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання;
  • удасканальваць сістэму кіравання рэгулюючай дзейнасцю ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання на аснове іх сістэматычнай ацэнкі;
  • інфармаваць грамадства па пытаннях ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і павышаць давер грамадзян да рэгулюючага органа;
  • забяспечваць павышэнне прафесійных кампетэнцый спецыялістаў і дасягаць іх адпаведнасці міжнародным патрабаванням, шляхам прыцягнення неабходных сродкаў, міжнароднага вопыту і прымянення лепшых практык;
  • забяспечваць здаровыя і бяспечныя ўмовы працы супрацоўнікаў, заахвочваць камандную працу, развіваць сацыяльнае партнёрства для згуртавання калектыву, садзейнічаць набыццю новых і перадачы існуючых ведаў і ўменняў, фарміравання ў кожнага работніка разумення сваёй значнасці ў працэсе рэгулявання ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;
  • удасканальваць сістэмы матывацыі і стымулявання супрацоўнікаў шляхам аб'ектыўнай ацэнкі дасягнутых вынікаў, заахвочванняў, заключэння доўгатэрміновых кантрактаў з перспектыўнымі спецыялістамі.

Поспехам заяўленай палітыкі лічыць яе прыняцце і выкананне кожным супрацоўнікам Дзяржатамнагляду.

Начальнік Дзяржатамнагляду

В.М.Лугоўская


Назад

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть