На сайт МНС

Нагляд на этапе праектавання і будаўніцтва АЭС

Ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі (далей - Дзяржаўны нагляд) у дачыненні да Беларускай АЭС рэгулюецца артыкуламi:

Закона Рэспублікі Беларусь ад 10.10.2022 № 208-З "Аб рэгуляванні бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі";

Палажэннем аб дзяржаўным наглядзе ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.08.2020 N 497 (рэд. ад 09.10.2023);

лакальнымі прававымі актамі Дзяржатамнагляду.

Дзяржаўны нагляд на пляцоўцы Беларускай АЭС ажыццяўляецца дзяржаўнымі інспектарамі па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Дзяржатамнагляду. Падыходы да ажыццяўлення дзяржаўнага нагляду адпавядаюць міжнародным прынцыпам, замацаваным у дакументах Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі.

Дзяржаўны нагляд ажыццяўляецца ў наступных формах:

правядзенне планавых і пазапланавых праверак;

правядзенне праверак у рэжыме пастаяннага нагляду;

сістэматычнае назіранне і аналіз выканання заканадаўства аб ядзернай і радыяцыйнай бяспецы;

прафілактыка.

Правядзенне планавых праверак ажыццяўляецца на падставе гадавых планаў. Аб правядзенні такой праверкі кіраўніцтва ДП "Беларуская АЭС" паведамляецца загадзя, з мэтай забеспячэння магчымасці падрыхтоўкі неабходных дакументаў па разглядаемых пытаннях.

Пазапланавыя праверкі могуць прызначацца на наступных падставах:

наяўнасць у Дзяржатамнагляда інфармацыі, у тым ліку атрыманай ад дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, замежных дзяржаў або фізічных асоб, якая сведчыць аб парушэнні заканадаўства аб ядзернай і радыяцыйнай бяспецы;

неабходнасць аператыўнай ацэнкі фактычнага стану аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі і ўмоў іх дзейнасці, выяўлення і прадухілення прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць парушэнням заканадаўства аб ядзернай і радыяцыйнай бяспецы;

непрадстаўленне ДП "Беларуская АЭС" інфармацыі аб устараненні раней выяўленых парушэнняў на працягу двух рабочых дзён з дня заканчэння ўстаноўленага тэрміну для іх устаранення, або наяўнасць у Дзяржатамнаглядзе інфармацыі аб працягванні дзейнасці такіх парушэнняў.

Асаблівасцю праверак у рэжыме пастаяннага нагляду з'яўляецца неабходнасць аператыўнай ацэнкі фактычнай адпаведнасці тэхналагічнага абсталявання АЭС, а таксама дзейнасці, звязанай з гарантаваннем бяспекі такога абсталявання, патрабаванням заканадаўства аб ядзернай і радыяцыйнай бяспецы.

Сістэматычнае назіранне і аналіз захавання ДП "Беларуская АЭС" заканадаўства аб ядзернай і радыяцыйнай бяспецы (далей - сістэматычнае назіранне) ажыццяўляюцца Дзяржатамнаглядам пры дапамозе аналізу звестак, якія паступаюць у наш адрас як ад самой Беларускай АЭС, так і ад любога дзяржаўнага органа (арганізацыі) або грамадзяніна. Акрамя гэтага, у рамках сістэматычнага назірання аналізуюцца вынікі правядзення праверак і рэалізацыі раней прапанаваных мер прафілактычнага і папераджальнага характару. Сістэматычнае назіранне адрозніваецца ад праверак тым, што не патрабуе непасрэднага выезду на пляцоўку Беларускай АЭС - неабходныя ацэнкі адпаведнасці патрабаванням ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ажыццяўляюцца работнікамі Дзяржатамнагляду праз аналіз арганізацыйных і тэхнічных рашэнняў, выкладзеных у дакументах, якія паступаюць. Пры неабходнасці прымаюцца своечасовыя меры па іх змяненню да пачатку іх рэалізацыі на пляцоўцы АЭС.

Прафілактычная работа - асноўны складальнік нагляднай дзейнасці на пляцоўцы АЭС, таму што накіравана на своечасовае выяўленне ўмоваў, якія садзейнічаюць з'яўленню парушэнняў патрабаванняў па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы і іх папярэджанне.

Мадэль нагляду, устаноўленная Дзяржатамнаглядам, па сваёй сутнасці мае прафілактычную накіраванасць. Так, большасць праверак Дзяржатамнаглядам праводзіцца перад правядзеннем непасрэдных работ на тэхналагічным абсталяванні энергаблокаў для своечасовага выяўлення патэнцыйных парушэнняў. Без устаранення выяўленых пры такіх праверках неадпаведнасцей работы не дазваляюцца.

Значная частка дзейнасці накіравана на непасрэднае ўзаемадзеянне з адказнымі асобамі станцыі ў час рабочых нарад рознага ўзроўню, удзелу інспектараў Дзяржатамнагляда ў рабоце ўнутраных камісій ДП "Беларуская АЭС" па ацэнцы ведаў персаналу, атэстацыі зваршчыкаў, правядзенні выпрабаванняў, рэгістрацыі абсталявання і г.д.

Акрамя гэтага, Дзяржатамнагляд разглядае тэхнічныя рашэнні, якія распрацоўваюцца на АЭС адносна тэхналагічнага абсталявання сістэм, важных для бяспекі, тэхналогіі правядзення зварачных работ, змянення ў аргштатную структуру станцыі і іншыя рашэнні, якія могуць прама або ўскосна паўплываць на ўзровень ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. Без згоды Дзяржатамнагляду такія рашэнні не дапускаюцца да рэалізацыі.

Асноўныя пасады ДП "Беларуская АЭС" (кіраўніцтва станцыі, аператыўны персанал, кіраўнікі падраздзяленняў і г.д.) абавязаны атрымліваць персанальныя дазволы ў Дзяржатамнаглядзе перад выкананнем сваіх службовых абавязкаў. Працэдура атрымання такіх дазволаў прадугледжвае правядзенне ацэнкі ведаў у камісіі Дзяржатамнагляда.

Лакальнымі прававымі актамі Дзяржатамнагляда ўсталяваны і іншыя метады вядзення прафілактычнай работы.

У 2020–2021 гг. пры ўдзеле міжнародных экспертаў Дзяржатамнаглядам была распрацавана і укаранёна Базавая праграма нагляду на этапе эксплуатацыі АЭС. Дакумент зацверджаны загадам Дзяржатамнагляда ад 3 снежня 2021 года № 88 і актуалізаваны загадам ад 26 снежня 2023 №59 з улікам досведу дзеяння праграмы падчас эксплуатацыі энергаблока №1.

Базавая праграма нагляду на АЭС на этапе эксплуатацыі ўключае 4 тэматычныя вобласці ("Бяспека АЭС", "Лідэрства і кіраванне ў мэтах бяспекі", "Радыёцыйная бяспека", "Фізічная бяспека і гарантыі") і 10 тэматычных напрамкаў ажыццяўлення нагляду:

"кіраванне праектам АЭС";

"забеспячэнне эксплуатацыйнай бяспекі і ўлік вопыту эксплуатацыі";

"радыяцыйная бяспека";

"зварот з радыеактыўнымі адходамі";

"аварыйная гатоўнасць і рэагаванне";

"фізічная бяспека";

"улік і кантроль ядзерных матэрыялаў";

"сістэмы кіравання эксплуатуючай арганізацыі";

"культура бяспекі і лідэрства";

"сістэма падрыхтоўкі персаналу".

Па кожным з тэматычных пытанняў распрацаваны агульныя праграмы нагляду, у якіх вызначаны канкрэтныя наглядныя мерапрыемствы і частата іх правядзення для ацэнкі такога пытання.

Для правядзення наглядных мерапрыемстваў непасрэдна на пляцоўцы Беларускай АЭС створаны і функцыянуе аддзел Дзяржатамнагляда са штатнай колькасцю 6 чалавек. Акрамя гэтага, значная частка работнікаў цэнтральнага апарата Дзяржатамнагляда забяспечвае правядзенне пералічаных вышэй наглядных мерапрыемстваў з цэнтральнага офіса ў Мінску, пры неабходнасці наведваючы пляцоўку Беларускай АЭС у ходзе службовых камандзіровак.

Аналіз вынікаў нагляднай дзейнасці на пляцоўцы Беларускай АЭС як у ходзе збудавання і ўводу ў эксплуатацыю, так і ў ходзе эксплуатацыі энергаблокаў паказвае, што рэалізаваная мадэль нагляду разам з сістэмамі ўнутранага кантролю эксплуатуючай арганізацыі (ДП "Беларуская АЭС") у цэлым забяспечвае своечасовае выяўленне неадпаведнасцей без іх перарастання ў патэнцыйныя грубыя парушэнні патрабаванняў па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы. Характар выяўленых Дзяржатамнаглядам неадпаведнасцяў, дынаміка і спосабы іх устаранення, указваюць на адсутнасць сістэмных праблем у забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі на пляцоўцы АЭС, а таксама на захаванне прыярытэту бяспекі ў адносінах да іншых аспектаў дзейнасці атамнай станцыі. Стан ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ацэньваецца як задавальняючы ўсталяваным патрабаванням.


Назад

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть