На сайт МНС

Міжнародныя праекты і праграмы

Дзяржатамнагляд ў супрацоўніцтве з замежнымі і міжнароднымі арганізацыямі на рэгулярнай аснове рэалізуе праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі (ці ўдзельнічае ў іх рэалізацыі) для ўдасканалення сістэмы рэгулявання ядзернай і радыяцыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і яе асобных кампанентаў.

Праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі МАГАТЭ

Дзяржатамнагляд пастаянна ўзаемадзейнічае з Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі ў частцы распрацоўкі і наступнага выканання серыі змяняючых адзін аднаго шматкампанентных нацыянальных праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, якія фарміруюцца зыходзячы з актуальных патрэб беларускага рэгулюючага органа ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

У цяперашні час рэалізуецца праект BY3.01/16 «Падтрымка і дапамога ў развіцці патэнцыялу беларускага рэгулюючага органа ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі», які ўхвалены пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.09.2018 №700, зарэгістраваны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь 26.09.2018 № 2/18/000923. Тэрмін яго рэалізацыі складае 4 гады. Задачы праекта ўключаюць:

- удасканаленне нагляднай дзейнасці ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;

- удасканаленне дзейнасці па развіцці інтэграванай сістэмы кіравання рэгулюючага органа ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, уключаючы развіццё культуры бяспекі і падрыхтоўку да яе самаацэнкі;

- удасканаленне дзейнасці па распрацоўцы і прымяненні новых падыходаў да рэгулявання ў галіне выкарыстання крыніц іанізуючага выпраменьвання;

- развіццё кампетэнцый беларускіх спецыялістаў па пытаннях інфармавання грамадскасці аб выніках нагляднай дзейнасці на аб'ектах выкарыстання атамнай энергii;

- садзейнічанне развіццю эфектыўнай тэхнічнай падтрымкі рэгулюючага органа (уключаючы Дзяржаўную навуковую тэхнічную ўстанову «Цэнтр па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы» МНС Рэспублікі Беларусь);

- удасканаленне працэсу ліцэнзавання эксплуатацыі АЭС;

- садзейнічанне ўкараненню прапаноў і рэкамендацый IRRS місіі 2016 года, разгледжаных у ходзе правядзення пост-місіі IRRS.

Акрамя гэтага, Дзяржатамнагляд удзельнічае ў рэалізацыі нацыянальных праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі МАГАТЭ па лініі іншых міністэрстваў, а таксама рэгіянальных праектаў, арыентаваных на рашэнне агульных пытанняў і задач, якія стаяць перад дзяржавамі Еўрапейскага рэгіёну.

Праектнае супрацоўніцтва з МАГАТЭ не абмяжоўваецца адным толькі атрыманнем дапамогі. Па запытах МАГАТЭ ў Рэспубліцы Беларусь праводзяцца рэгіянальныя семінары, навуковыя візіты і іншыя мерапрыемствы, падчас якіх беларускі рэгулюючы орган перадае прадстаўнікам іншых краін свой вопыт па развіцці інфраструктуры бяспекі ва ўмовах рэалізацыі першай краінавай ядзернай энергетычнай праграмы.

 Праекты і праграмы міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза

Дзяржатамнагляд рэалізуе шматгадовае маштабнае праектнае супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам у асобе Еўрапейскай Камісіі. Яго рамкай з'яўляецца Інструмент супрацоўніцтва па ядзернай бяспецы Еўрапейскай камісіі.

Практычная рэалізацыя супрацоўніцтва ажыццяўляецца шляхам распрацоўкі і выканання паслядоўных шматкампанентных праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, якія фарміруюцца зыходзячы з актуальных патрэб беларускага рэгулюючага органа і з'яўляюцца ўзаемадапаўняльнымі ў праектах МАГАТЭ. Задачы і мерапрыемствы дзеючых праектаў Еўрапейскага саюза ўключаюць:

  • падтрымку рэгулюючай дзейнасці ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, звязанай з ліцэнзаваннем Беларускай АЭС, у тым ліку праз працу місіі еўрапейскіх экспертаў у Мінску;

  • садзейнічанне ў развіцці сістэмы тэхнічнай падтрымкі рэгулюючага органа і пашырэнні магчымасцей тэхнічнай экспертызы;

  • навучанне беларускіх экспертаў сучасным метадам правядзення экспертных ацэнак у галіне выкарыстання атамнай энергіі, у тым ліку з прымяненнем кодаў аналізу аварый;

  • садзейнічанне ў распрацоўцы стратэгіі абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным палівам у Рэспубліцы Беларусь;

  • садзейнічанне ва ўдасканаленні мерапрыемстваў аварыйнага рэагавання;

  • пастаўку ў Рэспубліку Беларусь мабільнай лабараторыі радыяцыйнага кантролю для патрэб рэгулюючага органа ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, навучанне правядзенню маніторынгу радыелагічнай сітуацыі з выкарыстаннем мабільнага абсталявання.

Акрамя таго, Дзяржатамнагляд удзельнічае ў рэалізацыі рэгіянальнай праграмы Еўрапейскага саюза "Навучанне і стажыроўкі экспертаў рэгулюючых органаў і арганізацый тэхнічнай падтрымкі з мэтай развіцця або ўмацавання іх рэгулюючага патэнцыялу” (T&T).


Назад

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть