На сайт МНС

Агульная інфармацыя аб будаўніцтве Беларускай АЭС

Характарыстыка Беларускай АЭС


БелАЭС


Беларуская АЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт.

Месца яе размяшчэння – Астравецкая пляцоўка Гродзенскай вобласці.

Для беларускай АЭС выбраны расійскі праект “АЭС-2006” з вода-вадзянымі рэактарамі (ВВЭР) трэцяга пакалення. Пакаленне 3 – удасканаленыя рэактары павышанай бяспекі і надзейнасці. Дадзены праект адпавядае сучасным міжнародным патрабаванням па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы.

Асноўныя мэтавыя тэхніка-эканамічныя характарыстыкі АЭС-2006:

  • устаноўленая намінальная магутнасць энергаблока – 1200 МВт(э);
  • колькасць энергаблокаў – 2;
  • тэрмін службы энергаблока – 50 гадоў;
  • каэфіцыент карыснага дзеяння (нета) – 33,9%;
  • расход электраэнергіі на ўласныя патрэбы станцыі – не больш за 7,48% ад намінальнай магутнасці.

Асаблівасцю праекта АЭС-2006 з'яўляецца новая рэактарная ўстаноўка з дадатковымі сістэмамі бяспекі, а менавіта:

  • сістэмай пасіўнага адводу цяпла;
  • сістэмай скіду і ачысткі асяроддзя з абалонкі;
  • двайной ахоўнай гермаабалонкай;
  • пасткай расплаву паліва пры пазапраектнай аварыі.

Рэферэнтнай для Беларускай АЭС з'яўляецца Ленінградская АЭС-2

Храналогія асноўных рашэнняў і дагавораў, звязаных з будаўніцтвам Беларускай АЭС:

  • Верасень 2007 году – прыняцце Канцэпцыі энергетычнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, якая прадугледжвае ўключэнне ў энергабаланс рэспублікі ядзернага паліва і будаўніцтва АЭС. Пачата фарміраванне сістэмы дзяржаўнага рэгулявання ядзернай бяспекі.

  • 12 лістапада 2007 года   –  Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад № 565 “Аб некаторых мерах па будаўніцтве атамнай электрастанцыі”. Вызначаны: заказчык па выкананні падрыхтоўчых і праектна-пошукавых работ, генеральны праекціроўшчык для каардынацыі выканання праектна-каштарыснай дакументацыі на будаўніцтва АЭС, орган дзяржаўнага кіравання, адказны за забеспячэнне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

  • 27 снежня 2007 года ­– распараджэнне Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь № 165р, у адпаведнасці з якім створана Дзяржаўная камісія для выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва АЭС у Рэспубліцы Беларусь.

  • 30 ліпеня 2008 года  – Закон Рэспублікі Беларусь ад № 426-З “Аб выкарыстанні атамнай энергіі”. Разам з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 1998 г. № 122-3 “Аб радыяцыйнай бяспецы насельніцтва” з'яўляецца прававой асновай развіцця ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь.

  • 20 снежня 2008 года – Акт Дзяржаўнай камісіі аб выбары месца размяшчэння зямельнага ўчастка для Беларускай АЭС. Астравецкая пляцоўка Гродзенскай вобласці вызначана асноўнай (прыярытэтнай).

  • 31 студзеня 2008 года – пастанова Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь № 1: ажыццявіць будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь атамнай электрастанцыі сумарнай электрычнай магутнасцю 2000 МВт з увядзеннем першага энергетычнага блока ў 2016, другога – у 2018 г.

  • 15 верасня 2011 года – Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 418 “Аб размяшчэнні і праектаванні атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь”, у адпаведнасці з якім Астравецкая пляцоўка ў Гродзенскай вобласці вызначана пляцоўкай размяшчэння АЭС.

  • 11 кастрычніка 2011 года – кантрактнае пагадненне па збудаванні энергаблокаў № 1 і № 2 беларускай АЭС паміж ЗАТ “Атамбудэкспарт” (Расійская Федэрацыя) і Дзяржаўнай установай “Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі”.

  • 18 ліпеня 2012 года – Генеральны кантракт на будаўніцтва беларускай АЭС паміж Адкрытым акцыянерным таварыствам “Ніжагародская інжынірынгавая кампанія “Атамэнергапраект” (кіруючая арганізацыя ЗАТ “Атамбудэкспарт”) і Дзяржаўнай установай “Дырэкцыя будаўніцтва АЭС”.

.

Асноўныя ўдзельнікі:

  • Дзяржаўная ўстанова «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі», у наступным - дзяржаўнае прадпрыемства "Беларуская АЭС" (http://belaes.by/) з'яўляецца заказчыкам падрыхтоўчых, праектна-пошукавых і работ па будаўніцтве атамнай электрастанцыі, а таксама эксплуатуючай арганізацыяй.

  • Праектнае навукова-даследчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “БелНДПІэнергапрам”(http://np.excellent.by/) з'яўляецца генеральным праекціроўшчыкам, каардынуе выкананне праектна-каштарыснай дакументацыі на будаўніцтва АЭС.

  • ЗАТ “Атамбудэкспарт” (Расійская Федэрацыя, http://www.atomstroyexport.ru/) – генеральны падрадчык будаўніцтва Беларускай АЭС.

  • Дзяржаўная навуковая ўстанова “Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі  (http://sosny.bas-net.by/) выконвае навуковае суправаджэнне работ па будаўніцтву АЭС.

  • Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (https://mchs.gov.by/) адказвае за арганізацыю і ажыццяўленне дзяржаўнага кіравання ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. Для ажыццяўлення дзяржаўнага нагляду ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Міністэрстве створаны Дэпартамэнт па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы.

  • Дадатковая інфармацыя. Падборку навінавых і іншых паведамленняў аб будаўніцтве беларускай АЭС глядзі ў спецыяльным раздзеле сайта БелТА.


Назад

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть