На сайт МНС

Дзяржатамнагляд прыняў удзел у Маладзёжным форуме «ProAtom»

1062

20 мая 2021 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Маладзёжны форум «ProAtom», у якім прыняў удзел Дзяржатамнагляд. Мерапрыемства было накіравана на прасоўванне ў маладзёжным асяроддзі інфармацыі пра развіццё атамнай энергетыкі, рэалізацыю праекта па будаўніцтву Беларускай атамнай электрастанцыі, праграмах падрыхтоўкі кадраў для галіны, а таксама магчымасцях працаўладкавання маладых спецыялістаў, якія атрымалі профільную адукацыю. Арганізатарамі форуму выступілі Міністэрства энергетыкі сумесна з “Белэнерга”, Дзяржкарпарацыяй “Росатом” і ДП “Беларуская АЭС”.

Дзяржатамнагляд прадставіў свой стэнд на выставачнай экспазіцыі форуму і звярнуў увагу ўдзельнікаў на той факт, што ядзерная энергетыка – гэта не толькі АЭС, але і цэлая інфраструктура, якая ўключае ў сябе рэгулюючую частку. З улікам гэтай акалічнасці, магчымасці для прафесійнай рэалізацыі моладзі ўяўляюцца значна шырэй.

Эфектыўная рэгулюючая дзейнасць, апроч іншага, залежыць ад глыбіні разумення работнікамі рэгулюючага органа праектных асноў ядзерных устаноў, функцыянавання сістэм бяспекі і іншых аспектаў, веды пра якія сканцэнтраваны перш за ўсё ў распрацоўшчыкаў. У сувязі з гэтым прадстаўнікі Дзяржатамнагляду, большасць якіх склалі маладыя спецыялісты, выкарысталі магчымасць прамых зносін для атрымання актуальнай інфармацыі з мэтай планавання развіцця сваіх кампетэнцый ад прадстаўнікоў Дзяржкарпарацыі “Росатом” і іншых удзельнікаў форуму.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть