На сайт МНС

Парадак звароту ліцэнзіятаў за ўнясеннем змяненняў у спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 красавіка 2021 г. № 137

1124

Увазе ўсіх ліцэнзіятаў у галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання

У адпаведнасці з падпунктам 2.3 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 красавіка 2021 г. № 137 «Аб рэгуляванні дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання» (далей – Указ № 137) Дзяржатамнаглядам падрыхтаваны графік звароту ліцэнзіятаў за ўнясеннем змяненняў у спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання (далей - графік звароту) (прыкладаецца).

Для ўнясення змяненняў у ліцэнзіі, выдадзеныя да ўступлення ў сілу Указа № 137, ліцэнзіяты павінны ў усталяваны графікам звароту тэрмін аддаць ў Дзяржатамнагляд:

заяву аб унясенні змяненняў у лiцэнзiю;

копіі ўстаноўчых дакументаў;

копію дакумента, які сведчыць аб правядзенні дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы;

легалізаваную выпіску з гандлёвага рэестра краіны месца знаходжання замежнай арганізацыі ці іншы эквівалентны доказ юрыдычнага статусу замежнай арганізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны яе месца знаходжання (для замежнай арганізацыі);

копію дазволу на адкрыццё прадстаўніцтва замежнай арганізацыі (для замежнай арганізацыі);

інфармацыю аб выкананні ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, прадугледжаных у Палажэнні аб ліцэнзаванні дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання, зацверджаным Указам № 137, для работ і (або) паслуг, якiя змяшчаюцца ў дзеючай ліцэнзіі (патрабаванні да формы і зместу інфармацыі будуць размешчаны на сайце Дзяржатамнагляду да канца чэрвеня 2021 года).

Пры гэтым у адпаведнасці з падпунктам 2.5 пункта 2 Указа № 137 аплата дзяржаўнай пошліны за ўнясенне такiх змяненняў у ліцэнзіі, абумоўленых уступленнем у сілу Указа № 137, не патрабуецца.

Дакументы для ўнясення змяненняў у ліцэнзіі могуць быць прадстаўлены ва ўпраўленне ліцэнзавання і дазвольнай працы Дзяржатамнагляду асабіста ліцэнзіятам або яго ўпаўнаважаным прадстаўніком (толькі па папярэднім запісе).

З тэкстам Указа № 137 можна азнаёміцца на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь Pravo.by, а таксама на сайце Дзяржатамнагляду ў раздзеле «Заканадаўства».

За дадатковай інфармацыей звяртацца ва ўпраўленне ліцэнзавання і дазвольнай працы:

Міхадзюк Ірына Аляксандраўна, тэл. (017) 373 47 63

Гардзеюк Алена Мікалаеўна, тэл. (017) 272 58 79

Вечалкоўская Святлана Міхайлаўна, тэл. (017) 373 58 17

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть