На сайт МНС

Выдадзены дазвол на права загрузкі штатнай актыўнай зоны рэактара № 1 Беларускай АЭС

509

6 жніўня 2020 года калегіяй Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь прынята станоўчае рашэнне аб унясенні дапаўненні ў ліцэнзію ГП «Беларуская АЭС» на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі, якое дазваляе выканаць першую загрузку штатнай актыўнай зоны рэактара энэргаблока № 1 Беларускай АЭС.

Дадзенае рашэнне грунтуецца на заключэнні Дзяржатамнагляду, які ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам разгледзеў вынікі экспертызы дакументаў, якiя абгрунтоўваюць бяспеку, і правёў мэтавую праверку гатоўнасці Беларускай АЭС выканаць заяўленую дзейнасць.

Дзяржатамнагляд кантралюе выкананне ліцэнзіятам ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, уключаючы спецыяльныя ўмовы дзеяння ліцэнзіі, у рамках нагляднай дзейнасці, у тым ліку ў рэжыме пастаяннага нагляду (24/7), а таксама шляхам правядзення мэтавых праверак. Вынікі нагляду, разам з іншымі дакументамі, аналізуюцца перад прыняццем рашэнняў аб выдачы ГП «Беларуская АЭС» дазволаў. Двайны кантроль (у рамках пастаяннага нагляду і перад выдачай чарговага дазволу) робіць немагчымым пераход ад аднаго этапу ўводу ў эксплуатацыю энергаблока АЭС да іншага без выканання ліцэнзіятам ва ўстаноўленыя тэрміны умоў дзеяння ліцэнзіі.

Як паведамлялася раней, у адпаведнасці з пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 30 лiпеня 2020 г. № 32, якая ўступіла у сілу, рэгулюючы орган будзе паслядоўна і з улікам гатоўнасці Беларускай АЭС ажыццяўляць выдачу дазволаў для этапаў уводу ў эксплуатацыю энергаблока № 1 Беларускай АЭС: першая загрузка штатнай актыўнай зоны, выпрабаванні ў падкрытычным стане рэактарнай устаноўкі, выкананне фізічных эксперыментаў на мінімальна кантраляваным узроўні, энергетычны пуск і доследна-прамысловая эксплуатацыя.

Пасля завяршэння пералічаных этапаў будзе разгледжана пытанне аб выдачы ліцэнзіі на эксплуатацыю энергаблока № 1, якая выдаецца да пачатку работы дзяржаўнай камісіі па прыёмцы ў эксплуатацыю закончанага будаўніцтвам аб'екта. У адпаведнасці з бягучымі графікамі работ і агучанай раней інфармацыяй, выхад на этап эксплуатацыі энергаблока № 1 Беларускай АЭС чакаецца ў 1 квартале 2021 года.

Дзяржатамнагляд акцэнтуе ўвагу, што перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю энергаблока № 1 Беларускай АЭС у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2019 г. № 70 і пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 2019 года № 258) будуць праведзены грамадскія слуханні, мэтай якіх з'яўляецца давядзенне да грамадскасці інфармацыі аб ходзе і выніках правядзення Дзяржатамнаглядам экспертызы бяспекі і ацэнкі адпаведнасці заяўніка ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам ў рамках падрыхтоўкі рашэння МНС аб выдачы ліцэнзіі на эксплуатацыю энергаблока № 1 Беларускай АЭС.

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть