На сайт МНС

Спецыялізаванаму мантажна-наладачнаму адкрытаму акцыянернаму таварыству «Прамэлектрамантаж» часткова прыпынена дзеянне ліцэнзіі

407

Калегіяй Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 13 студзеня 2020 г. № 2 км прынята рашэнне аб прыпыненні на перыяд з 20 студзеня 2020 г. па 19 ліпеня 2020 г. дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) № 33134/192-4 ад 4 чэрвеня 2004 г., выдадзенага Спецыялізаванаму мантажна-наладачнаму адкрытаму акцыянернаму таварыству «Прамэлектрамантаж» на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання, у частцы правядзення работ і (або) аказання паслуг па:

- дыягнаставанню (агляду блокаў крыніц і закрытых радыенуклідных крыніц іанізуючага выпраменьвання непасрэдна на тэхналагічных лініях для падаўжэння тэрмінаў эксплуатацыі) радыяцыйных прылад і ўсталёвак (радыеізатопныя ўзроўнемеры, шчыльнамеры, пажарныя апавяшчальнікі, нейтралізатары статычнай электрычнасці);

- абслугоўванню радыяцыйных прылад і ўсталёвак (радыеізатопныя ўзроўнемеры, шчыльнамеры, пажарныя апавяшчальнікі, нейтралізатары статычнай         электрычнасці) у частцы іх зарадкі (перазарадкі) радыенукліднымі крыніцамі.

Гэтае рашэнне было прынята па прычыне неліквідавання ва ўстаноўлены тэрмін Спецыялізаваным мантажна-наладачным адкрытым акцыянерным таварыствам «Прамэлектрамантаж» парушэнняў лiцэнзiйных патрабаванняў і ўмоў, указаных у вынесеным па выніках кантрольна-нагляднай дзейнасці прадпісанні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть