На сайт МНС

Дзяржатамнагляд працягвае выдаваць дазволы персаналу БелАЭС

448

11 мая 2019 г. у Дэпартаменце па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ўручаны дазволы на права вядзення работ пры ажыццяўленнi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергіі кіраўнікам і адказным службовым асобам ГП «Беларуская АЭС»:

па кіраўніцтву эксплуатуючай арганізацыяй – галоўнаму інжынеру Анатолю Бондару;

па забеспячэнні ўліку і кантролю ядзерных матэрыялаў, адпрацаваўшых ядзерных матэрыялаў – начальніку лабараторыі ўліку і кантролю ядзерных матэрыялаў Уладзіславу Шыгере, начальніку аддзела ядзернай бяспекі Сяргею Гушчэ і начальніку ядзерна-фізічнай лабараторыі Лявону Аветісяну.

Паспяховае праходжанне устаноўленых працэдур і атрыманне дазволаў пералічанымі службовымі асобамі мае асаблівую актуальнасць і значнасць на ўвазе пастаўкі ў бягучым годзе на Беларускую АЭС свежага ядзернага паліва для энергаблока №1 і, у гэтым кантэксце, забеспячэння гатоўнасці станцыі і яе персаналу, уключаючы сістэму ўліку і кантролю ядзерных матэрыялаў.

Для даведкі: у канцы бягучага месяца Рэспубліка Беларусь прыме місію МАГАТЭ па ўліку і кантролі ядзерных матэрыялаў (ISSAS), якая ацэніць як краінавую сістэму ў цэлым, так і арганізацыю гэтай дзейнасці на БелАЭС.

Раней падобныя дазволы былі выдадзены шэрагу іншых службовых асоб, у тым ліку генеральнаму дырэктару ГП «Беларуская АЭС» Міхаілу Філімонаву.

Для даведкi: Палажэнне аб парадку выдачы дазволаў на права вядзення работ пры ажыццяўленнi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергіі зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычнiка 2015 года №854. Прадугледжаны наступныя віды работ, на ажыццяўленне якіх неабходна атрыманне дазволу:

кіраўніцтва эксплуатуючай арганізацыяй;

вядзенне тэхналагічнага працэсу на аб'екце выкарыстання атамнай энергіі;

забеспячэнне ўліку і кантролю ядзерных матэрыялаў, адпрацаваўшых ядзерных матэрыялаў i эксплуатацыйных радыеактыўных адходаў;

збор, перапрацоўка, транспарціроўка, захоўванне і захаванне эксплуатацыйных радыеактыўных адходаў;

ажыццяўленне ведамаснага (вытворчага) кантролю ядзернай і радыяцыйнай бяспекі пры эксплуатацыі аб'екта выкарыстання атамнай энергіі, абыходжанні з ядзернымі матэрыяламі, адпрацаваўшымi ядзернымі матэрыяламі і эксплуатацыйнымі радыеактыўнымі адходамі;

забеспячэнне фізічнай абароны аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, ядзерных матэрыялаў, адпрацаваўшых ядзерных матэрыялаў, эксплуатацыйных радыеактыўных адходаў.

Па дадатковую інфармацыю звяртацца да начальніка ўпраўлення ліцэнзавання і дазвольнай працы Дзяржатамнагляду Наталлі Гарэлік, тэл. (+375 17) 226-57-89

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть