На сайт МНС

Прадстаўнікі Дзяржатамнагляду прынялі ўдзел у вясновым пленарным пасяджэнні WENRA ў Будапешце

361

9-11 красавіка 2019 года ў Будапешце прадстаўнікі Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Рэспублікі Беларусь на чале з начальнікам Дзяржатамнагляду Вольгай Лугаўской прынялі ўдзел у вясновым пленарным пасяджэнні Асацыяцыі рэгулятараў ядзернай бяспекі Заходняй Еўропы WENRA. У ходзе мерапрыемства абмеркаваны стратэгія дзейнасці WENRA, узаемадзеянне дадзенага аб'яднання з Еўрапейскай сеткай арганізацый па тэхнічнай бяспекі ETSON, вынікі дзейнасці рабочых груп WENRA (па гарманізацыі патрабаванняў да рэактарных устаноў, па радыёактыўных адыходах і вываду з эксплуатацыі), а таксама навіны рэгулюючых органаў краін.

Для даведкі: WENRA (http://www.wenra.org/) створана ў 1999 годзе і ў цяперашні час аб'ядноўвае больш за 30 рэгулюючых органаў у галіне ядзернай бяспекі з розных краін.

Беларусь у асобе Дзяржатамнагляду з'яўляецца назіральнікам у WENRA з 2015 года і рэгулярна ўдзельнічае мерапрыемствах Асацыяцыі.

У ходзе пасяджэння Вольга Лугаўская выступіла з асобным паведамленнем аб праведзеных па еўрапейскай працэдуры стрэс-тэстах Беларускай АЭС і выніках партнёрскай праверкі беларускага Нацыянальнага дакладу, далейшых дзеяннях Рэспублікі Беларусь па выніках стрэс-тэстаў і партнёрскай праверкі.

На пляцоўцы WENRA адбылася таксама двухбаковая рабочая сустрэча дэлегацыі Дзяржатамнагляду з прадстаўнікамі Агенцтва па атамнай энергіі Венгрыі (HAEA) на чале з яго кіраўніком Дьюлой Фіхтінгером, падчас якой бакі абмеркавалі пытанні практычнай рэалізацыі заключанага ў 2016 годзе Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж МНС і HAEA.

 

Па дадатковую інфармацыю звяртацца да кансультанта Дзяржатамнагляду Алега Собалева, тэл. (8-017) 200-92-16

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть