На сайт МНС

Уступілі ў сілу новыя нормы і правілы

444
16 снежня 2019 года ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычнiка 2018 г. № 52, якой зацверджаны нормы і правілы па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі «Патрабаванні да ўстанаўлення класа аварыйнай сітуацыі, парадку аб'явы аварыйнай абстаноўкі, аператыўнай перадачы інфармацыі ў выпадку ядзернай і (або) радыяцыйнай аварыйнай сітуацыі на атамнай электрастанцыі» і нормы і правілы па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі «Парадак расследавання і ўліку парушэнняў у працы атамных электрастанцый».

У дакументах рэалізаваны рэкамендацыі місій МАГАТЭ ў перыяд 2016-2018 гг. па ацэнцы рэгулюючай інфраструктуры ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі (місія IRRS) і па ацэнцы гатоўнасці да рэагавання на ядзерныя і радыялагічныя аварыйныя сітуацыі (місія EPREV).

Ажыццяўлены падыходы МАГАТЭ, выкладзеныя ў нормах па бяспецы GSG-2 «Крытэрыі для выкарыстання пры забеспячэнні гатоўнасці і рэагавання ў выпадку ядзернай або радыелагічнай аварыйнай сітуацыі», GSG-2.1 "Меры па забеспячэнні гатоўнасці да ядзернай або радыелагічнай аварыйнай сітуацыі», кіраўніцтве карыстальніка МАГАТЭ «Міжнародная шкала ядзерных або радыелагічных падзей». У адпаведнасці з рэкамендацыямі МАГАТЭ рэалізаваны падыход па класіфікацыі аварыйных сітуацый на падставе аналізу тэхналагічных і радыяцыйных параметраў. З мэтай своечасовага вызначэння, прыняцця і ўстанаўлення класа аварыйнай сітуацыі ўведзены канкрэтныя, загадзя вызначаныя і выконваемыя крытэрыі – узроўні дзеянняў у аварыйных сітуацыях.

Дэпартаментам па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы працягваецца работа па далейшаму развіццю нарматыўнай прававой базы ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі з улікам сучасных міжнародных падыходаў.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть