Супрацоўніцтва для ўмацавання бяспекі
Рэспубліка Беларусь рэалізуе дзейнасць па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, якая непасрэдна звязана з выкананнем міжнародных абавязацельстваў і выкарыстаннем эфектыўных інструментаў прамой камунікацыі з зацікаўленымі бакамі ўнутры краіны і за яе межамі. У кантэксце забеспячэння глабальнага рэжыму ядзернай бяспекі, а таксама з улікам пачатку прамысловай эксплуатацыі Беларускай АЭС Дзяржатамнагляд працягвае весці адкрытую і канструктыўную палітыку ў галіне міжнароднага супрацоўніцтва праз:
-
справаздачнасці аб выкананні міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;
-
узаемадзеяння з рэгулятарамі ядзернай і радыяцыйнай бяспекі іншых дзяржаў, іншымі профільнымі арганізацыямі, у тым ліку на аснове двухбаковых пагадненняў аб супрацоўніцтве, а таксама на шматбаковай аснове;
-
працы з місіямі МАГАТЭ ў Рэспубліцы Беларусь;
-
удзелу ў міжнародных мерапрыемствах (канферэнцыях, форумах, семінарах, нарадах, выставах);
-
навучання і стажыровак беларускіх спецыялістаў за мяжой;
-
рэалізацыі (або ўдзелу ў рэалізацыі) нацыянальных і рэгіянальных праектаў тэхнічнага супрацоўніцтва Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ), Еўрапейскага саюза, іншых арганізацый.
Інфармацыя аб развіцці міжнароднага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі па гадах публікуецца ў штогадовых аглядах стану ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, якія размешчаны ў адкрытым доступе ў раздзелах "Сістэма ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Беларусі / Даклады, агляды аб забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі у Рэспубліцы Беларусь» і «Веды для кожнага / Бібліятэка» інтэрнэт-сайта Дзяржатамнагляду.
Назад