Удзельнікі сістэмы і іх роля
Ядзерная бяспека
Дзяржаўнае рэгуляванне дзейнасці па пытаннях забеспячэння бяспекі ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ажыццяўляюць:
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь (http://www.president.gov.by/), які:
- вызначае асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў галіне выкарыстання атамнай энергіі;
- зацвярджае дзяржаўныя мэтавыя праграмы;
- прымае рашэнні аб размяшчэнні, праектаванні, будаўніцтве, увядзенні ў эксплуатацыю, прадаўжэнні тэрміну эксплуатацыі, абмежаванні эксплуатацыйных характарыстык і вывадзе з эксплуатацыі атамнай электрастанцыі ці яе блока;
- вызначае рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання або іншую дзяржаўную арганізацыю, у падпарадкаванні якіх знаходзіцца атамная электрастанцыя;
- прымае рашэннi па пытаннях забеспячэння бяспекі, абароны насельніцтва і аховы навакольнага асяроддзя пры выкарыстаннi атамнай энергii;
- прымае рашэнні па пытаннях папярэджання і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый пры выкарыстанні атамнай энергіі;
- мае права вызначаць дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi, якiя забяспечваюць развіццё выкарыстання атамнай энергіі, і іх кампетэнцыю ў гэтай галіне;
- прымае рашэнні аб размяшчэнні, праектаванні, будаўніцтве, увядзенні ў эксплуатацыю, прадаўжэнні тэрміну эксплуатацыі, абмежаванні эксплуатацыйных характарыстык і вывадзе з эксплуатацыi ядзернай устаноўкi (за выключэннем атамнай электрастанцыі ці яе блока) i (або) пункта захоўвання;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь (http://government.gov.by/):
- вызначае рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання або іншую дзяржаўную арганізацыю, у падпарадкаванні якіх знаходзяцца ядзерная ўстаноўка i (або) пункт захоўвання (за выключэннем атамнай электрастанцыі);
- ажыццяўляе рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне выкарыстання атамнай энергіі;
- вызначае парадак абмеркавання пытанняў у гэтай галіне з удзелам грамадскіх аб'яднанняў, іншых арганізацый і грамадзян;
- каардынуе дзейнасць дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый;
- арганізуе распрацоўку i забяспечвае выкананне дзяржаўных мэтавых праграм;
- у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь забяспечвае пакрыццё шкоды, нанесенай шкодным уздзеяннем іанізуючага выпраменьвання або дзейнасцю па выкарыстанні атамнай энергіі;
- вызначае ўмовы і парадак забеспячэння фізічнай абароны аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі;
- вызначае парадак ажыццяўлення дзяржаўнага нагляду за забеспячэннем фізічнай абароны аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі;
- прымае меры па забеспячэнні выканання міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь у гэтай галіне;
- каардынуе міжнароднае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Упаўнаважанымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, якія ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне дзейнасцi па забеспячэннi бяспекi пры выкарыстаннi атамнай энергіі, з'яўляюцца:
- Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (http://rescue01.gov.by/);
- Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (http://www.minpriroda.gov.by/);
- Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (http://minzdrav.gov.by/);
- Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (http://mvd.gov.by/);
- Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (http://www.kgb.by/).
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь:
- ажыццяўляе дзяржаўны нагляд у галiне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, а таксама за забеспячэннем фізічнай абароны аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі;
- арганізуе і ажыццяўляе дзяржаўны нагляд за абыходжаннем з адпрацаванымі ядзернымі матэрыяламі і эксплуатацыйнымі радыеактыўнымі адходамі;
- ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;
- удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні работ па ацэнцы адпаведнасці абсталявання, вырабаў і тэхналогій для аб'ектаў выкарыстання атамнай энергii;
- забяспечвае функцыянаванне адзінай дзяржаўнай сістэмы ўліку і кантролю крыніц іанізуючага выпраменьвання і дзяржаўнай сістэмы ўліку і кантролю за ядзернымі матэрыяламі Рэспублікі Беларусь;
- арганізуе правядзенне экспертызы бяспекі ядзернай устаноўкi i (або) пункта захоўвання, а таксама іх праектаў, у тым ліку з прыцягненнем незалежных экспертаў;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Іншыя дзяржаўныя органы ў межах сваёй кампетэнцыі:
- ажыццяўляюць кантроль за забеспячэннем фізічнай абароны аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі;
- узгадняюць праграмы ўводу ў эксплуатацыю і вываду з эксплуатацыі ядзернай устаноўкі i (або) пункта захоўвання;
- удзельнічаюць у распрацоўцы і рэалізацыі знешняга аварыйнага плана;
- узгадняюць тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты ў галіне выкарыстання атамнай энергіі;
- ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Органы мясцовага кіравання і самакіравання:
- арганізуюць і прымаюць удзел у абмеркаванні пытанняў у галіне выкарыстання атамнай энергіі з удзелам грамадскіх аб'яднанняў, іншых арганізацый і грамадзян;
- прымаюць удзел у мерапрыемствах па забеспячэнні абароны грамадзян i аховы навакольнага асяроддзя ад уздзеяння іанізуючага выпраменьвання, якое перавышае межы, устаноўленыя тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў галіне выкарыстання атамнай энергіі;
- ажыццяўляюць кантроль у межах адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі за гатоўнасцю арганiзацый i грамадзян да дзеянняў у выпадку ўзнікнення радыяцыйнай аварыі пры ажыццяўленнi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергii;
- прымаюць удзел у ліквідацыі, абмежаванні або зніжэнні наступстваў радыяцыйнай аварыi, якая ўзнiкла пры ажыццяўленнi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергii;
- інфармуюць грамадзян праз мясцовыя сродкі масавай інфармацыі аб радыяцыйнай абстаноўцы ў межах адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;
- ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Радыяцыйная бяспека
Дзяржаўнае кіраванне ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі ажыццяўляюць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі ў межах іх кампетэнцыі.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь (http://www.president.gov.by/) вызначае адзіную дзяржаўную палітыку ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь (http://government.gov.by/):
- забяспечвае рэалізацыю адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі;
- арганізуе распрацоўку, зацвярджае і забяспечвае выкананне рэспубліканскіх праграм у галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі;
- вызначае па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь пералік крыніц іанізуючага выпраменьвання, абмежаваных да перамяшчэння праз мытную граніцу Рэспублікі Беларусь пры ўвозе і (або) вывазе на падставах неэканамічнага характару;
- вызначае па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь парадак і ўмовы выдачы дазволаў на ўвоз і (або) вываз крыніц іанізуючага выпраменьвання, абмежаваных да перамяшчэння праз мытную граніцу Рэспублікі Беларусь па падставах неэканамічнага характару;
- вызначае парадак узаемадзеяння рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый пры выяўленні крыніц іанізуючага выпраменьвання, а таксама ў выпадку іх затрымання пры перамяшчэнні праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь;
- вызначае парадак ажыццяўлення дзяржаўнага нагляду ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі;
- вызначае парадак дзяржаўнай рэгістрацыі крыніц іанізуючага выпраменьвання і вядзення адзінай дзяржаўнай сістэмы ўліку і кантролю крыніц іанізуючага выпраменьвання;
- вызначае парадак стварэння і вядзення адзінай дзяржаўнай сістэмы кантролю і ўліку індывідуальных доз апраменьвання;
- зацвярджае палажэнне аб Нацыянальнай камісіі Беларусі па радыяцыйнай абароне пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і яе склад;
- прымае рашэнні аб размяшчэнні аб'ектаў абыходжання з радыеактыўнымі адходамі;
- каардынуе і арганізуе выкананне абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь па міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь у галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі;
- вызначае парадак правядзення радыяцыйнага маніторынгу;
- зацвярджае форму радыяцыйна-гігіенічнага пашпарта карыстальніка крыніц іанізуючага выпраменьвання, парадак яго вядзення і выкарыстання;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (http://rescue01.gov.by/):
- ажыццяўляе меры па рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;
- ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый;
- арганізуе і ажыццяўляе дзяржаўны нагляд;
- прымае нарматыўныя прававыя акты ў галiне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, у тым ліку зацвярджае (уводзіць у дзеянне) тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты;
- выдае i анулюе дазвол на ўвоз і (або) вываз крыніц іанізуючага выпраменьвання, абмежаваных да перамяшчэння праз мытную граніцу Рэспублікі Беларусь па падставах неэканамічнага характару, а таксама прыпыняе іх дзеянне;
- прымае рашэнні аб поўным або частковым прыпыненні дзейнасці па абыходжанні з крыніцамі іанізуючага выпраменьвання і эксплуатацыі аб'ектаў абыходжання з радыеактыўнымі адходамі да ліквідацыі выяўленага парушэння патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў;
- вызначае парадак распрацоўкі, узгаднення і зацвярджэння схемы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі;
- вызначае форму суправаджальнага пашпарта перавозкі радыеактыўных адходаў, а таксама парадак яго афармлення;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- ажыццяўляе меры па рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі;
- зацвярджае (уводзіць у дзеянне) санітарныя нормы, правілы і гігіенічныя нарматывы;
- арганізуе і ажыццяўляе дзяржаўны санітарны нагляд;
- стварае адзіную дзяржаўную сістэму кантролю і ўліку індывідуальных доз апраменьвання насельнiцтва i забяспечвае яе функцыянаванне;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (http://minzdrav.gov.by/):
- ажыццяўляе меры па рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі;
- зацвярджае (уводзіць у дзеянне) санітарныя нормы, правілы і гігіенічныя нарматывы;
- арганізуе і ажыццяўляе дзяржаўны санітарны нагляд;
- стварае адзіную дзяржаўную сістэму кантролю і ўліку індывідуальных доз апраменьвання насельнiцтва i забяспечвае яе функцыянаванне;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (http://www.minpriroda.gov.by/):
- ажыццяўляе меры па рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі;
- ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за выкананнем патрабаванняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя;
- арганізуе правядзенне радыяцыйнага маніторынгу;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы:
- арганізуюць работу па забеспячэнні радыяцыйнай бяспекі на падведамасных тэрыторыях;
- праводзяць ацэнку стану радыяцыйнай бяспекі;
- арганізуюць распрацоўку і забяспечваюць выкананне рэгіянальных (тэрытарыяльных) праграм у галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі;
- ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Іншыя дзяржаўныя органы і арганізацыі ў межах сваёй кампетэнцыі:
- ажыццяўляюць меры па рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;
- праводзяць ацэнку стану радыяцыйнай бяспекі;
- ажыццяўляюць iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Нацыянальная камісія Беларусі па радыяцыйнай абароне пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (міжгаліновы навукова-экспертны і рэкамендацыйна-кансультатыўны орган па пытаннях забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, радыяцыйнай абароны і радыяцыйнага кантролю):
- ажыццяўляе падрыхтоўку рэкамендацый па пытаннях забеспячэння радыяцыйнай бяспекі рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, дзяржаўным навуковым арганізацыям;
- разглядае і ацэньвае навуковыя дадзеныя ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі і рэкамендуе іх прымяненне на практыцы.
Назад