На сайт МНС

З апорай на навуку

Асноўнымі задачамі МНС у галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі з'яўляюцца: рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі, ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду, кантрольных, дазваленчых і іншых спецыяльных функцый, каардынацыя дзейнасці іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый.

Для рэалізацыі названых задач Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2007 г. № 565 у структуры МНС створаны Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы (далей – Дзяржатамнагляд).

Адной з функцый Дзяржатамнагляду з'яўляецца арганізацыя правядзення навуковых даследаванняў па абгрунтаванні прынцыпаў і крытэрыяў ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, павышэнні эфектыўнасці дзяржаўнага нагляду ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання.

Да правядзення навуковых даследаванняў Дзяржатамнагляд мае права прыцягваць навуковыя арганізацыі, навукоўцаў і спецыялістаў, у тым ліку замежных.

У сувязі з рэалізацыяй праекта будаўніцтва Беларускай АЭС і ў адпаведнасці з палажэннямі дакументаў Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) у 2016 годзе была створана сістэма навукова-тэхнічнай падтрымкі нацыянальнага органа дзяржаўнага рэгулявання ядзернай і радыяцыйнай бяспекі – Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (далей – МНС).

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2016 г. № 991 быў зацверджаны пералік з наступных 16 арганізацый, якія маюць экспертны патэнцыял для аказання навукова-тэхнічнай падтрымкі МНС у галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі:

1. Дзяржаўная навуковая ўстанова "Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (навуковая ўстанова «АІЭЯД–Сосны», http://sosny.bas-net.by/), якае з'яўляецца ліцэнзіятам Дзяржатамнагляду на правядзенне экспертызы бяспекі у галіне выкарыстання атамнай энергіі.

2. Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут парашковай металургіі” (http://pminstitute.by/).

3. Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (http://iaph.bas-net.by/).

4. Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” ( http://www.itmo.by/ ).

5. Дзяржаўная ўстанова “Цэнтр геафізічнага маніторынгу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (http://cgm.org.by/).

6. Дзяржаўная ўстанова “Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя” (http://rad.org.by/).

7. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” ( http://ucp.by/) .

8. Установа "Навукова-даследчы інстытут пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый” Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ( http://niipb.mchs.gov.by).

9. Рэспубліканскае навукова-даследчае унітарнае прадпрыемства "Інстытут радыялогіі» ( http://rir.by/).

10. Беларускі дзяржаўны універсітэт ( http://bsu.by/ ).

11. Установа адукацыі «Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д.Сахарава» Беларускага дзяржаўнага універсітэта ( http://www.iseu.bsu.by/ ).

12. Навукова-даследчая ўстанова "Інстытут ядзерных праблем" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ( http://www.inp.bsu.by/ ).

13. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” ( http://nihe.bsu.by ) . 

14. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт ( http://www.bntu.by/ ).

15. Установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі» ( http://www.bsuir.by/ ).

16. Дзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі “Беларуска-Расійскі ўніверсітэт” (http://bru.by/).

У мэтах арганізацыі і каардынацыі навукова-тэхнічнага суправаджэння дзейнасці ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2017 г. № 361 створана дзяржаўная навуковая тэхнічная ўстанова “Цэнтр па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы”(далей – НТЦ ЯРБ).

Дзейнасць НТЦ ЯРБ накіравана на:

выкананне прыкладных навуковых, тэхнічных, аналітычных і эксперыментальных работ, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці МНС у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;

рашэнне навукова-тэхнічных праблем па павышэнні эфектыўнасці дзяржаўнага нагляду ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання;

аказанне навуковай падтрымкі пры арганізацыі і непасрэдны ўдзел у правядзенні экспертыз бяспекі ў галіне выкарыстання ядзернай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання.

Арганізацыя і выкананне работ па навукова-тэхнічным забеспячэнні рэгулявання ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, уключаючы аналіз і абгрунтаванне крытэрыяў і патрабаванняў такой бяспекі, правядзенне навукова-даследчых работ па павышэнні эфектыўнасці дзяржаўнага рэгулявання ў галiне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, а таксама ажыццяўленне ацэнкі бяспекі ў сферы выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.

Для канкрэтызацыі напрамкаў работы па навукова-тэхнічнай падтрымцы у 2018 годзе Дзяржатамнаглядам былі заключаны Пагадненні аб узаемадзеянні з:

·          ДУА "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” (http://nihe.bsu.by/) ;

·         НДУ “Інстытут ядзерных праблем" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (http://www.inp.bsu.by/);

·         ДНУ "Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава” НАН Беларусі (http://www.itmo.by/).

 Падрыхтоўка пагадненняў з усімі 16 арганізацыямі працягваецца.

У цяперашні час Дзяржатамнагляд асноўныя намаганні накіроўвае на выкананне навуковых даследаванняў, звязаных з мадэляваннем працэсаў, якія адбываюцца ў энергаблоку Беларускай АЭС з дапамогай камп’ютарных кодаў, распрацоўкай метадалогіі, уключаючы прымяненне дыферэнцыраванага і рызыка-інфармаванага падыходаў пры рэгуляванні бяспекі.

Правядзенне навуковых даследаванняў у галiне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі прадугледжана мерапрыемствамі падпраграмы 6 “Навуковае суправаджэнне развіцця атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь” Дзяржаўнай праграмы “Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка” на 2016 – 2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 красавiка 2016 г. № 327. Адным з заказчыкаў падпраграмы 6 разам з НАН Беларусі, Міністэрствам энергетыкі з'яўляецца МНС.

З мэтай уліку міжнароднага вопыту Дзяржатамнагляд прыцягвае экспертны патэнцыял арганізацый навукова-тэхнічнай падтрымкі Ростехнадзора (Расійская Федэрацыя) (ФБУ “НТЦ ЯРБ”, АТ “ВА  “Бяспека”), Германіі (GRS), Францыі (IRSN) і Фінляндыі (STUK).

Навукова-тэхнічная падтрымка аказваецца таксама Еўрапейскай камісіяй у рамках праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, накіраваных на садзейнічанне беларускаму рэгулюючаму органу ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. 

Файлы



Назад

 

Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть