Нагляд у дзеянні
Прававая аснова
Парадак арганізацыі і ажыццяўлення дзяржаўнага нагляду за выкананнем патрабаванняў НПА ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі крыніц іанізуючага выпраменьвання вызначаны Палажэннем аб дзяржаўным наглядзе ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2008 г. № 2056.
Крытэрыі аднясення суб'ектаў нагляду да групы рызыкі для назначэння планавых праверак устаноўлены загадам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 29.05.2018 № 185.
Асноўныя тыпавыя парушэнні, якія выяўляюцца ў ходзе правядзення праверак выканання патрабаванняў НПА ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі крыніц іанізуючага выпраменьвання:
- парушэнні патрабаванняў уліку і кантролю крыніц іанізуючага выпраменьвання;
- парушэнні патрабаванняў па падрыхтоўцы і атэстацыі кіраўнікоў і выканаўцаў работ, спецыялістаў службаў кантролю за забеспячэннем радыяцыйнай бяспекі;
- парушэнні патрабаванняў ТНПА па арганізацыі і правядзенні тэхнічнага абслугоўвання і выпрабаванняў эксплуатацыйных параметраў крыніц іанізуючага выпраменьвання;
- эксплуатацыя крыніц іанізуючага выпраменьвання па заканчэнні прызначанага тэрміну службы;
- парушэнні патрабаванняў па наяўнасці і кантролі эксплуатацыйных параметраў сродкаў радыяцыйнай абароны;
- парушэнні патрабаванняў па абсталяванні памяшканняў для працы з крыніцамі іанізуючага выпраменьвання, па размяшчэнні і эксплуатацыі крыніц іанізуючага выпраменьвання;
- парушэнні патрабаванняў па арганізацыі і правядзенні радыяцыйнага кантролю;
- парушэнні патрабаванняў па распрацоўцы і пераглядзе лакальных НПА;
- парушэння парадку допуску персаналу да працы з крыніцамі іанізуючага выпраменьвання;
- недахопы арганізацыі і кантролю за забеспячэннем радыяцыйнай бяспекі з боку адміністрацыі.
Каб пазбегнуць парушэнняў патрабаванняў НПА ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі карыстальнікам крыніц іанізуючага выпраменьвання настойліва рэкамендуецца вывучыць інфармацыю ў раздзеле «Радыяцыйная бяспека крыніц іанізуючага выпраменьвання / Прафілактыка парушэнняў», а таксама матэрыялы пра вынікі праверак.
Назад