На сайт МНС

Палітыка Дзяржатамнагляду

Адобрана рашэннем Калегіі 
Дзяржатамнагляду 07.02.2020

Палітыка Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь

Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (Дзяржатамнагляд) усведамляе адказнасць пры ажыццяўленні функцый дзяржаўнага рэгулявання і кантролю за выкананнем заканадаўства ў сферы забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

У галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання Дзяржатамнагляд ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку дзяржаўны нагляд, нарматыўна-прававое рэгуляванне, ацэнку бяспекі, ліцэнзійную (дазвольную) дзейнасць і ўдзельнічае ў забеспячэнні аварыйнай гатоўнасці і інфармаванні зацікаўленых бакоў.

Дзяржатамнагляд прымае на сябе наступныя абавязацельствы:

  • служыць абароне насельніцтва і навакольнага асяроддзя ад шкоднага ўздзеяння іянізавальнага выпраменьвання;
  • дзейнічаць у інтарэсах грамадства ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і абавязацельствамі, прынятымі Рэспублікай Беларусь у рамках міжнародных абавязацельстваў;
  • забяспечваць у сваёй дзейнасці выкарыстанне комплекснага падыходу да рэгулявання ў галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, гарантаваць устойлівасць ажыццяўлення функцый дзяржаўнага рэгулявання, забяспечваючы іх рэзультатыўнасць і эфектыўнасць на сістэмнай аснове;
  • прымаць незалежныя, аб'ектыўныя і заснаваныя на фактычных дадзеных рашэнні з улікам прыярытэту бяспекі;
  • пастаянна ўдасканальваць інтэграваную сістэму кіравання Дзяржатамнагляду на аснове яе сістэматычнай ацэнкі;
  • інфармаваць грамадства адкрыта і празрыста па пытаннях ядзернай і радыяцыйнай бяспекі;
  • удасканальваць прафесійныя кампетэнцыі работнікаў Дзяржатамнагляду і спецыялістаў сістэмы арганізацый навукова-тэхнічнай падтрымкі;
  • садзейнічаць і заахвочваць уцягнутасць усіх работнікаў Дзяржатамнагляду ў фарміраванне атмасферы адкрытасці пры абмеркаванні пытанняў бяспекі;
  • служыць узорам у развіцці і падтрыманні высокага ўзроўню культуры бяспекі.

Поспехам заяўленай палітыкі лічыць яе прыняцце і выкананне кожным супрацоўнікам Дзяржатамнагляду.

Начальнік Дзяржатамнагляду                                               В.М.Лугаўская


Назад

 

Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть