На сайт МНС

Калі Вы хочаце ў нас працаваць

Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Рэспублікі Беларусь (Дзяржатамнагляд) з'яўляецца адасобленым структурным падраздзяленнем рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, а яго спецыялісты – дзяржаўнымі служачымі, на якіх распаўсюджваюцца патрабаванні  Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года №204-З «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь». Права на паступленне на дзяржаўную службу маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць вышэйшую адукацыю ў адпаведнасці з кваліфікацыйнымі патрабаваннямі.

Больш падрабязна пазнаёміцца з асновамі арганізацыі і функцыянавання дзяржаўнай службы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчам работнікаў, якія займаюць пасады дзяржаўных служачых, можна  тут.

Інфармацыю аб рашаемых дэпартаментам задачах можна знайсці  тут.

У Дзяржатамнаглядзе працуе высокапрафесійны дружны калектыў. Нам патрабуюцца як маладыя спецыялісты, у якіх адсутнасць прафесійнага вопыту кампенсуецца жаданнем працаваць і нарошчваць неабходныя кампетэнцыі, так і спецыялісты, якія маюць практычны вопыт у галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання.

Дзяржатамнагляд зацікаўлены мець у сваіх шэрагах спецыялістаў, якія хацелі б унесці свой асабісты ўклад у справу ўмацавання ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

Прыём спецыялістаў на вакантныя пасады ажыццяўляецца па выніках пасяджэння Камісіі Дзяржатамнагляду па правядзенні субяседвання з асобамі, якія прэтэндуюць на вакантныя пасады, субяседвання з начальнікам Дзяржатамнагляду, а таксама экзамену для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную службу.

Інфармацыю аб парадку правядзення экзамену для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную службу, можна знайсці тут.

Вы ацанілі свае веды, навыкі, уменні і вопыт па наступных напрамках:

  • ядзерная фізіка і тэхналогіі;
  • фізічныя працэсы ў ядзерных устаноўках і кіраванне ядзернымі ўстаноўкамі (разлік працэсаў у ядзернай устаноўцы і ацэнка рызык пры эксплуатацыi ядзернай устаноўкі);
  • будаўніцтва цеплавых і атамных станцый;
  • аўтаматызацыя і кіраванне цеплаэнергетычнымі працэсамі;
  • улік, кантроль і захаванасць ядзерных матэрыялаў, крыніц іанізуючага выпраменьвання;
  • забеспячэнне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі пры эксплуатацыі ядзерных і радыяцыйных аб'ектаў;
  • забеспячэнне радыяцыйнай бяспекі пры абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным палівам;
  • усталяванне рэгулюючага кантролю за безгаспадарнымі крыніцамі іанізуючага выпраменьвання.

а таксама магчымасць паспяховага праходжання маючых адбыцца выпрабаванняў і кадравых працэдур:

  • • запоўненую і падпісаную анкету-рэзюмэ накіруйце ў Дзяржатамнагляд поштай без якіх-небудзь дадатковых суправаджальных дакументаў на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 16, Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Рэспублікі Беларусь або на адрас электроннай пошты  gosatomnadzor@mchs.gov.by з тэмай паведамлення КАДРАВЫ РЭЗЕРВ.

Дзяржатамнагляд захоўвае за сабой права анкеты-рэзюмэ адпраўнікам не вяртаць. Толькі абраныя кандыдаты будуць запрошаны на субяседванне.


Назад

 

Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть