На сайт МНС

У Дзяржатамнаглядзе праходзіць семінар па інжынернай ацэнцы бяспекі АЭС

8
У Дзяржатамнаглядзе з 9 па 12 снежня праходзіць семінар па інжынернай ацэнцы бяспекі АЭС у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Удасканаленне кампетэнцый рэгулюючага органа і сістэмы яго тэхнічнай падтрымкі на этапе ўводу ў эксплуатацыю і эксплуатацыі Беларускай АЭС".

Па канферэнц-сувязі да семінара далучацца Ёзэф Місак з Інстытута ядзерных даследавання "Ржэж" REZ (Чэшская Рэспубліка), Хорхе Сорілья - прадстаўнік Нацыянальнай камісіі па атамнай энергіі CENA (Аргенціна) і Кі Сіг Кан - з Міжнароднай вышэйшай школы атамнай энергетыкі KEPCO (Рэспубліка Карэя) ).

Удзельнікі прадставяць даклады аб асноўных канцэпцыях стандартаў бяспекі МАГАТЭ, такіх як бяспека атамных электрастанцый, ацэнка бяспекі ўстановак і відаў дзейнасці.

Таксама будуць разгледжаны фармат і змест справаздачы па абгрунтаванні бяспекі.

Напрыканцы мерапрыемства запланавана адкрытая дыскусія і агульнае абмеркаванне пытанняў ацэнкі бяспекі.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть