Аб зацвярджэнні норм і правілаў па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі
Пастановай МНС ад 8 жніўня 2024 г. № 58 зацверджаны нормы і правілы па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі «Правілы кантролю асноўнага металу, зварных злучэнняў і наплаўленых паверхняў пры эксплуатацыі абсталявання, трубаправодаў і іншых элементаў атамных электрастанцый».
У гэтым дакуменце вызначаны патрабаванні да парадку, аб'ёму, перыядычнасці і праграм правядзення прадэксплуатацыйнага і эксплуатацыйнага кантролю стану металу абсталявання і трубаправодаў, іншых элементаў АЭС, а таксама парадку правядзення эксплуатуючай арганізацыяй ацэнкі адпаведнасці металу абсталявання, трубаправодаў і іншых элементаў АЭС праз працэдуру кантролю і ацэнку яго якасці (з ужываннем метадаў разбуральнага і неразбуральнага кантролю).
Пастанова афіцыйна апублікавана 23 кастрычніка 2024 г. на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь па адрасе: https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=W22442265p і уступае ў сiлу з 24 кастрычніка 2024 г.