На сайт МНС

Дабрачынныя акцыі

1

У Дзяржатамнаглядзе стала добрай традыцыяй напярэдадні 1 верасня праводзіць дабрачынныя акцыі, прымеркаваныя да Дня ведаў. Акцыі «Збяром партфель разам» і «У школу з добрым сэрцам» заўсёды знаходзяць водгук у работнікаў Дзяржатамнагляду. Пры набыцці падарункаў улічваюцца пажаданні дзяцей і іх педагогаў.

Прадстаўнікі Дзяржатамнагляду Аляксандр Дакучаеў, намеснік начальніка Дэпартамента, і Наталля Сакалова, намеснік начальніка ўпраўлення кадравай, ідэалагічнай, арганізацыйна-аналітычнай работы і менеджменту якасці, 28 жніўня наведалі ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Астравецкага раёна», каб павіншаваць дзяцей з пачаткам новага вучэбнага года.

Звяртаючыся да выхаванцаў цэнтра, Аляксандр Дакучаеў пажадаў ім настойліва працаваць у навучальным годзе, атрымаць добрыя веды, каб у будучым рэалізаваць свае планы і мары, моцнага здароўя і шчасця. Кожнае дзіця атрымала школьны заплечнік і салодкія падарункі ад работнікаў Дзяржатамнагляду.

Садзейнічанне ў набыцці заплечнікаў пярвічнай арганізацыі Дзяржатамнагляду і ДНТУ «Цэнтр па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы» аб'яднанай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» МНС Рэспублікі Беларусь аказала кіраўніцтва найбуйнейшага вытворцы скургалантарэйных вырабаў ААТ «Галантэя».

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть