На сайт МНС

Адбылася рабочая нарада па пытанні рэалізацыі Стратэгіі абыходжання з радыеактыўнымі адходамі

23
27 жніўня Дзяржатамнагляд правёў рабочую нараду з удзелам дзяржаўных органаў і арганізацый па пытанні рэалізацыі падыходаў, закладзеных Стратэгіяй абыходжання з радыёактыўнымі адходамі.

Стратэгія абыходжання з радыёактыўнымі адходамі зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 лютага 2023 г. № 128. У ёй сфармуляваны асноўныя напрамкі ўдасканалення нацыянальнай сістэмы абыходжання з радыёактыўнымі адходамі.

Вопыт прымянення названай Стратэгіі выявіў асобныя пытанні, якія падлягаюць абмеркаванню з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства энергетыкі, Белэнерга, БелАЭС, БелРАА, Белнiпіэнергапрам, навуковай установы "АІЭЯД – Сосны", спецыялізаванага прадпрыемства "Экарэс", Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д.Сахарава БДУ, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Удзельнікі нарады абмеркавалі прадстаўленыя аб'ёмы і прагнозныя разлікі ўтварэння радыеактыўных адходаў з улікам вопыту эксплуатацыі Беларускай АЭС, прааналізавалі магутнасці сховішчаў радыёактыўных адходаў Беларускай АЭС з улікам іх фактычнага запаўнення, разгледзелі магчымасць часовага захоўвання эксплуатацыйных радыёактыўных адходаў на тэрыторыі спецыялізаванага прадпрыемства па абыходжанні з радыёактыўнымі адходамі "Экарэс", а таксама падыходы якія рэгулююць вызваленне ад кантролю матэрыялаў і рэчываў, якія змяшчаюць радыёнукліды.

Былі закрануты пытанні, якія тычацца выбару пляцоўкі для размяшчэння пункта пахавання радыёактыўных адходаў. Прадстаўнікі Дзяржатамнагляду звярнулі ўвагу на неабходнасць уліку асаблівасцей тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама вынікаў праведзеных выпрабаванняў у залежнасці ад глыбіні залажэння аб'екта выкарыстання атамнай энергіі і дадатковай нагрузкі ад гэтага збудавання, якія вызначаюцца ў кожным канкрэтным выпадку адпаведнай праграмай пошукаў. Бяспека аб'екта з улікам яго размяшчэння будзе падцверджана ацэнкай бяспекі. Дадзены падыход дазваляе ўлічваць разнавіднасць грунта і ўмовы канкрэтнай пляцоўкі.

У ходзе абмеркавання абазначаных пытанняў, а таксама мерапрыемстваў, накіраваных на збудаванне пункта пахавання радыеактыўных адходаў, прысутныя адзначылі мэтазгоднасць актуалізацыі асобных палажэнняў Стратэгіі абыходжання з радыё актыўнымі адходамі ў адпаведнасці з назапашанай практыкай.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть