На сайт МНС

Выданы дазвол на права вядзення работ па пасадзе намесніка генеральнага дырэктара па якасці Беларускай АЭС

14
20 жніўня ў Дзяржатамнаглядзе адбылося ўручэнне Аляксандру Ерыну дазволу на права вядзення работ пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі па пасадзе намесніка генеральнага дырэктара па якасці РУП «Беларуская атамная электрастанцыя".

Пры ўручэнні дазволу начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугаўская звярнула ўвагу на спецыяльныя патрабаванні, у тым ліку звязаныя з неабходнасцю далейшага развіцця інтэграванай сістэмы кіравання эксплуатуючай арганізацыі ў частцы выканання патрабаванняў па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы.

Выкананне пэўных відаў работ пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі работнікамі эксплуатуючых арганізацый ажыццяўляецца пры наяўнасці ў іх дазволаў на права вядзення такіх работ, якія выдаюцца Дзяржатамнаглядам. Працэдура выдачы дазволаў замацавана ў Палажэнні аб парадку выдачы дазволаў на права вядзення работ пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычніка 2015 г. № 854.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть