Адбылося ўручэнне ліцэнзіі на права правядзення экспертызы бяспекі
20 жніўня ў Дзяржатамнаглядзе адбылося ўручэнне спецыяльнага дазволу
(ліцэнзіі) дзяржаўнай навуковай установе «Інстытут радыебіялогіі Нацыянальнай
акадэміі навук Беларусі» на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання
атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання, у якую ўнесены змены ў
частцы ўключэння паслуг па правядзенні экспертызы бяспекі ў галіне выкарыстання
крыніц іанізуючага выпраменьвання.
Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) ад 03.05.2006 № 33134/64-4 дае права інстытуту ажыццяўляць экспертызу бяспекі па пытаннях радыяцыйнай бяспекі прамысловых і медыцынскіх аб'ектаў, дзе выкарыстоўваюцца крыніцы іанізуючага выпраменьвання, у адпаведнасці з заканадаўствам аб радыяцыйнай бяспецы і аб ліцэнзаванні.