На сайт МНС

Падрыхтаваны чарговы Нацыянальны даклад Рэспублікі Беларусь

68
У Беларусі падрыхтаваны восьмы Нацыянальны даклад аб выкананні Аб'яднанай канвенцыі аб бяспецы абыходжання з адпрацаваным палівам і аб бяспецы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі.

Дакумент распрацаваны Дзяржатамнаглядам сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі.

У дакладзе ў поўнай меры адлюстраваны намаганні, зробленыя Рэспублікай Беларусь па забеспячэнні бяспекі ў галіне абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаванымі ядзернымі матэрыяламі ў святле "выклікаў", абазначаных для краіны на сёмай Нарадзе дагаворных бакоў.

Са зместам восьмага Нацыянальнага даклада можна азнаёмiцца на сайце Дзяржатамнагляду: https://gosatomnadzor.mchs.gov.by/upload/iblock/b15/zprempr84bkgpuf785eawc993qhpq51s/8-Natsionalnyy-...

У адпаведнасці з працэдурамі МАГАТЭ краінавыя нацыянальныя даклады абнаўляюцца кожныя тры гады і размяшчаюцца на сайце Аб'яднанай канвенцыі для вывучэння і разгляду дагаворнымі бакамі.

Даведачна: Аб'яднаная канвенцыя аб бяспецы абыходжання з адпрацаваным палівам і аб бяспецы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі была прынята 5 верасня 1997 г. Дыпламатычнай канферэнцыяй, скліканай Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі (МАГАТЭ). У Рэспубліцы Беларусь Аб'яднаная канвенцыя ратыфікавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2002 г. № 130-З і набыла моц 24 лютага 2003 г.”

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть