На сайт МНС

Сустрэча работнікаў Дзяржатамнагляду з псіхолагам

19

У мэтах стварэння ўмоў для прафесійнага развіцця работнікаў, павышэння кваліфікацыі, набыцця новых кампетэнцый, а таксама іх самаадукацыі ў Дзяржатамнаглядзе на пастаяннай аснове праводзяцца сустрэчы з высокакваліфікаванымі спецыялістамі, у тым ліку псіхолагамі.

2 жніўня адбылася сустрэча работнікаў Дзяржатамнагляду з псіхолагам Ірынай Давыдавай па тэме: «Праца і жыццё без выгарання. Як захаваць эмацыйную ўстойлівасць і паклапаціцца пра сябе». У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўмення работнікаў захоўваць эмацыйную і псіхалагічную ўстойлівасць пры ажыццяўленні складаных прафесійных задач і кіраўніцкай дзейнасці, прыёмы і метады фарміравання спрыяльнай рабочай атмасферы, а таксама пытанні клопату аб сабе і жыцці без выгарання.

У завяршэнне мерапрыемства, актыўны ўдзел у якім прынялі маладыя работнікі і начальнікі структурных падраздзяленняў, удзельнікі адзначылі, што сустрэча была карыснай і цікавай, выказалі зацікаўленасць у прадаўжэнні зносін у такіх фарматах.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть