Прадстаўнік Дзяржатамнагляду прыняў удзел у навуковым візіце ў Санкт-Пецярбург
15 – 18 ліпеня начальнік аддзела радыяцыйнай абароны ўпраўлення рэгулявання радыяцыйнай бяспекай Анатоль Балябін у складзе дэлегацыі МНС Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у навуковым візіце ў г.Санкт-Пецярбург.
Візіт быў арганізаваны аварыйна-тэхнічным цэнтрам Расатама (далей – АТ "АТЦ Расатама") у рамках праграмы тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ "Павышэнне кампетэнтнасці аварыйных службаў у частцы выканання абавязкаў, якія датычацца гатоўнасці і рэагавання ў выпадку радыялагічных аварыйных сітуацый і аператыўнага апавяшчэння".
Падчас візіту беларуская дэлегацыя азнаёмілася з расійскімі практыкамі і перадавымі тэхналогіямі па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. Перад удзельнікамі мерапрыемства з дакладамі па тэме навуковага візіту ў галіне аварыйнай гатоўнасці і рэагавання выступілі прадстаўнікі АТ "Канцэрн Расэнергаатам", Інстытута праблем бяспечнага развіцця атамнай энергетыкі Расійскай акадэміі навук (ІБРАЭ) і АТ "АТЦ Расатама".
Удзельнікам мерапрыемства была праведзена дэманстрацыя сіл і сродкаў аварыйна-выратавальных фарміраванняў АТ "АТЦ Расатама" па арганізацыі і выкананню работ па ліквідацыі магчымай радыяцыйнай аварыі.
На завяршэнне мерапрыемства быў арганізаваны круглы стол, на якім удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі далейшыя напрамкі і перспектывы развіцця адносін паміж МНС Рэспублікі Беларусь і Дзяржкарпарацыяй "Расатам", у т.л. АТ "АТЦ Росатама" ў галіне аварыйнай гатоўнасці і рэагавання.