На сайт МНС

Прадстаўнікі Дзяржатамнагляду прынялі ўдзел у нарадзе Кіруючага камітэта Форума супрацоўніцтва рэгулюючых органаў

4

У перыяд з 25 па 28 чэрвеня прадстаўнікі Дзяржатамнагляду прынялі ўдзел у нарадзе Кіраўнічага камітэта Форума супрацоўніцтва рэгулюючых органаў (RCF) ў г. Вене (Аўстрыйская Рэспубліка). Мэта мерапрыемства заключалася ў абмене інфармацыяй аб ходзе развіцця рэгулюючай інфраструктуры ў краінах, якія карыстаюцца падтрымкай RCF, а таксама ў перадачы назапашанага вопыту.

Нараўне з Дзяржатамнаглядам у мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі Бангладэш, В'етнама, Ганы, Германіі, Егіпта, Еўрапейскай Камісіі, ЗША, Ірана, Канады, Кеніі, Кітая, Марока, Нігерыі, Пакістана, Польшчы, Філіпін, Фінляндыі, Францыі і Японіі.

Даведачна

Форум супрацоўніцтва рэгулюючых органаў (Regulatory Cooperation Forum, RCF) быў утвораны ў 2010 г. для абмену ведамі і вопытам у галіне рэгулявання з дапамогай міжнароднага супрацоўніцтва з мэтай дасягнення высокага ўзроўню ядзернай бяспекі, які адпавядае стандартам бяспекі МАГАТЭ. У склад RCF уваходзіць больш за 30 краін.

У рамках Форума работнікамі Дзяржатамнагляду Таццянай Басенка і Антанінай Адамовіч была прадстаўлена інфармацыя аб бягучым статусе развіцця ядзернай энергетычнай праграмы і рэгулюючай інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама абмеркаваны пытанні далейшага ўдзелу Рэспублікі Беларусь у RCF у якасці правайдэра-атрымальніка.

Улічваючы развіццё беларускай ядзерна-энергетычнай праграмы, а таксама прымаючы да ўвагі назапашаны вопыт станаўлення рэгулюючай інфраструктуры Рэспубліцы Беларусь быў прысвоены статус правайдэра-атрымальніка, што прадугледжвае магчымасць прыцягнення экспертнага патэнцыялу спецыялістаў Дзяржатамнагляду да развіцця рэгулюючай інфраструктуры ў краінах-навічках.

Удзел у Форуме дазволіў абмеркаваць пытанні далейшага ўдзелу Рэспублікі Беларусь у RCF у новым статусе правайдэра-атрымальніка і выпрацаваць эфектыўныя стратэгіі ўзаемадзеяння з краінамі-ўдзельніцамі RCF у частцы развіцця рэгулюючай інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть