На сайт МНС

Пытанні распрацоўкі і рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы абмеркаваны на семінары ў г. Полацку

2

26 чэрвеня 2024 г. дэлегацыя МНС у складзе начальніка Дзяржатамнагляду Вольгі Лугаўской, начальніка ўпраўлення па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і аб'ектамі ядзернай спадчыны Дзяржатамнагляду Дзмітрыя Паўлава, начальніка аддзела навукі і інфармацыі Дзяржатамнагляду Наталлі Гурновіч і дырэктара Цэнтра па ядзернай і па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Алега Любачка прыняла ўдзел у Семінары па пытаннях распрацоўкі і рэалізацыі праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы, прымеркаваным да XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Мерапрыемства, арганізаванае Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях і дзяржаўнай установай "Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы", адбылося на базе ўстановы адукацыі "Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай".

Мэта семінара - асвятленне практычнага вопыту распрацоўкі і рэалізацыі навукова-тэхнічных праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы (асноўныя этапы, праблемныя пытанні, вынікі).

На семінары прысутнічалі прадстаўнікі Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы, ДКНТ, Мінэканомікі, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, НАН Беларусі, Дзяржкарпарацыі "Расатам", Міністэрства аховы здароўя Расійскай Федэрацыі, Расійскага навукова-даследчага інстытута эканомікі, палітыкі і права ў навукова-тэхнічнай сферы, прадстаўнікі 19 буйнейшых ВНУ, 13 навуковых інстытутаў, а таксама іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся Старшыня ДКНТ Сяргей Шлычкоў і начальнік дэпартамента эканомікі і галіновых праграм Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы Святлана Іванова.

Вольга Лугаўская прадставіла даклад на тэму "Роля праграм сумеснай дзейнасці ў забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы".

Пасля завяршэння мерапрыемства адбыўся абмен думкамі.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть