На сайт МНС

У Дзяржатамнаглядзе адбылося ўручэнне атэстата кансультанта ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі

17

Па выніках разгляду прадстаўленых дакументаў камісіяй Дзяржатамнагляду прынята станоўчае рашэнне аб выдачы атэстата кансультанта ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі Віктару Дарошыну. Уручэнне атэстата адбылося ў Дзяржатамнаглядзе 18 чэрвеня 2024 года. З прамовай выступіла начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугаўская.

Віктар Дарошын з'яўляецца вопытным высокакваліфікаваным спецыялістам. Працуючы галоўным дзяржаўным інспектарам Праматамнагляду, а затым Дзяржатамнагляду, на працягу больш за 20 гадоў ажыццяўляў дзяржаўны нагляд у галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі крыніц іянізуючага выпраменьвання, размешчаных на тэрыторыі Гомельскай вобласці, праводзіў мерапрыемствы прафілактычнага і папераджальнага характару па пытаннях захавання патрабаванняў заканадаўства аб радыяцыйнай бяспецы і прымянення яго палажэнняў на практыцы.

Згодна з атрыманым атэстатам кансультанта, Віктар Дарошын можа ажыццяўляць кансультаванне па наступных пытаннях:

распрацоўка абгрунтавання практычнай дзейнасці;

распрацоўка мер па аптымізацыі забеспячэння радыяцыйнай бяспекі;

распрацоўка мерапрыемстваў, неабходных для ўводу ў эксплуатацыю і вываду з эксплуатацыі крыніц іянізуючага выпраменьвання;

арганізацыя працоўных месцаў персанала;

арганізацыя радыяцыйнага кантролю;

арганізацыя вытворчага кантролю за забеспячэннем радыяцыйнай бяспекі;

распрацоўка праграм навучання і праверкі ведаў па пытаннях радыяцыйнай бяспекі;

арганізацыя абыходжання з радыеактыўнымі адходамі;

распрацоўка мер па прадухіленні радыяцыйных аварый, мер рэагавання пры радыяцыйных аварыях;

падрыхтоўка праектаў лакальных прававых актаў карыстальнікаў крыніц іянізуючага выпраменьвання;

праектаванне радыяцыйных аб'ектаў.

Даведка.

Інстытут кансультавання карыстальнікаў крыніц іянізуючага выпраменьвання прадугледжаны артыкулам 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2019 г. № 198-З «Аб радыяцыйнай бяспецы».

Паслугі кансультантаў з'яўляюцца запатрабаванымі ў арганізацый, якія плануюць ажыццяўляць і ажыццяўляюць дзейнасць па абыходжанні з крыніцамі іянізуючага выпраменьвання.

Звесткі аб кансультантах, якія маюць атэстат кансультанта, уключаюцца ў Адзіны рэестр атэставаных фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, работнікаў юрыдычных асоб, якія аказваюць паслугі па кансультаванні ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, размешчаны на афіцыйным Інтэрнет-рэсурсе Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублiкi Беларусь у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнет.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть