На сайт МНС

Дэлегацыя Дзяржнагляду ўдзельнічае ў Міжнароднай канферэнцыі МАГАТЭ

37

Дэлегацыя Дзяржатамнагляду на чале з кіраўніком ведамства В.М.Лугаўской прымае ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі МАГАТЭ па фізічнай ядзернай бяспецы "Ядзерная бяспека: фармуючы будучыню", якая пройдзе 20 – 24 мая 2024 г. ў Вене.

Кіраўнік дэлегацыі 20 мая выступіла з нацыянальнай заявай, у якой падкрэсліла, што Беларусь прыняла ўсе ключавыя экспертныя місіі МАГАТЭ, рэкамендаваныя агенцтвам краіне, якая пачынае дзейнасць ў сферы атамнай энергетыкі.

Яна адзначыла, што высновы, зробленыя экспертамі МАГАТЭ па выніках місіі IPPAS у Беларусі, сведчаць аб тым, што рэспубліка надае вялікаю ўвагу бяспецы і надзейнасці АЭС. У краіне ўстаноўлены рэжым фізічнай ядзернай бяспекі з асноўнымі элементамі кіруючых прынцыпаў МАГАТЭ.

Таксама ў сваім дакладзе В.М.Лугаўская заявіла, што Місія адзначыла перадавы вопыт станоўчай практыкі Беларусі па 11 напрамках. Узгаданы вопыт можа паслужыць прыкладам для іншых дзяржаў-членаў МАГАТЭ ва ўмацаванні рэжыму фізічнай ядзернай бяспекі.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть