На сайт МНС

Сустрэча з прадстаўнікамі Беларускага фонду міру

39

16 мая ў Дзяржатамнаглядзе адбылася сустрэча калектыву Дэпартамента са Старшынёй праўлення ГА "Беларускі фонд міру" Максімам Уладзіміравічам Місько і памочнікам Старшыні - прэс-сакратаром гэтай арганізацыі Вікторыяй Вітальеўнай Тройніч.

Падчас мерапрыемства М.В.Місько расказаў аб дзейнасці фонду, супрацоўніцтве з дзяржаўнымі, культурнымі, рэлігійнымі структурамі, прадстаўнікамі бізнес-супольнасці і проста неабыякавымі грамадзянамі і арганізацыямі. Ён выказаў удзячнасць за работу, што праводзіцца Дзяржатамнаглядам з дзецьмі і моладдзю, якія пражываюць на тэрыторыях, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У завяршэнне мерапрыемства М.В.Місько ўзнагародзіў калектыў Дзяржатамнагляду Ганаровай граматай Беларускага фонду міру, а таксама знакамі «За заслугi» – начальніка Дзяржатамнагляду В.М.Лугаўскую, начальніка ўпраўлення рэгулявання ядзернай бяспекі В.У.Марухяна, начальніка ўпраўлення кадравай, ідэалагічнай, арганізацыйна-аналітычнай работы і менеджменту якасці Т.А.Босенкі і начальніка аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Н.У.Даніленка.

У сваю чаргу В.М.Лугоўская ўручыла падзяку М.У.Місько за садзейнічанне і падтрымку пры правядзенні сацыяльна-творчай праграмы "У будучыню з надзеяй" і пажадала далейшага плённага супрацоўніцтва.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть