У Дзяржатамнаглядзе прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню дзяржаўных сімвалаў.
8 мая напярэдадні святкавання Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь у Дзяржатамнаглядзе прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню дзяржаўных сімвалаў. У сувязі з надыходзячым святам намеснік начальніка Дэпартамента А.М.Дакучаеў прадставіў прэзентацыю аб дзяржаўных сімвалах розных краін. Ён расказаў пра тую ролю, якую адыгрываюць дзяржаўныя сімвалы для краіны, а таксама асобна спыніўся на тэме герба, сцяга і гімна Рэспублікі Беларусь, іх гісторыі і значэнні.