На сайт МНС

Дзяржатамнагляд правёў рабочую нараду па ўдакладненні Пераліку аб'ектаў ядзернай спадчыны

41

10 мая 2024 г. у Дзяржатамнаглядзе прайшла рабочая нарада з прадстаўнікамі Міністэрства энергетыкі, РУП «БелРАА», РУП «Белніпіэнергапром», КУП «Экарэс», ДНУ “АІЭЯІ – Сосны” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з мэтай выпрацоўкі адзіных падыходаў па ўдакладненні пераліку аб'ектаў ядзернай спадчыны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Цеснае супрацоўніцтва вядзецца ў рамках узаемадзеяння з Базавай арганізацыяй СНД па пытаннях абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, адпрацаваным ядзерным палівам і вываду з эксплуатацыі ядзерна небяспечных і радыяцыйна небяспечных аб'ектаў ў галіне прывядзення ў бяспечны стан аб'ектаў ядзернай спадчыны дзяржаў – удзельніц СНД.

Асноўнай тэмай абмеркавання стала далейшае ўдакладненне характарыстык аб'ектаў, уключаных у Пералік аб'ектаў ядзернай спадчыны.

Бакі абмеркавалі пытанні па прывядзенні ў бяспечны стан аб'ектаў ядзернай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь, грунтуючыся на сучасных патрабаваннях у сферы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть