Працягваецца маршрут сацыяльна-творчай праграмы ”У будучыню - з надзеяй“
Канцэрты і творчыя сустрэчы прайшлі ўжо ў раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей і падарылі жыхарам, якія пражываюць на пацярпелых тэрыторыях, святочны настрой і станоўчыя эмоцыі. Падзякай гасцям праграмы сталі шчырыя ўсмешкі мясцовага насельніцтва. Па выніках выступленняў таленавітыя дзеці і падлеткі атрымалі дыпломы ўдзельнікаў праграмы і сувеніры.
З 28 красавіка сацыяльна-творчая праграма ”У будучыню – з надзеяй“ стартуе для жыхароў Магілёўскай вобласці.
Мяркуем, што канцэртныя праграмы застануцца яскравым, незабыўным святам мастацтва ў кожным раёне.