Апавяшчэнне аб правядзенні грамадскіх слуханняў
Дзяржатамнагляд паведамляе, што 8 верасня 2023 года з 12-00 да 18-00 будуць праведзены грамадскія слуханні перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю энергаблока нумар 2 Беларускай АЭС.
Мэта мерапрыемства: давядзенне да грамадскасці інфармацыі аб ходзе і выніках экспертызы бяспекі і ацэнкі адпаведнасці заяўніка (ДП “Беларуская АЭС”) ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам у рамках падрыхтоўкі рашэння аб выдачы ліцэнзіі на эксплуатацыю энергаблока нумар 2 Беларускай АЭС.
Прававыя падставы:
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 16.02.2015 №62, які замацоўвае за Дзяржатамнаглядам абавязак праводзіць такія слуханні;
- пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.04.2019 №258 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб грамадскіх слуханнях па пытаннях рэгулявання бяспекі Беларускай атамнай электрастанцыі”.
Грамадскія слуханні пройдуць у адпаведнасці з зацверджанымі рэгламентам і праграмай, якія размешчаны ў раздзеле “Грамадскія слуханні 2” Інтэрнэт-рэсурсу Дзяржатамнагляду, роўна як і ўсе астатнія дакументы, у тым ліку тэматычныя інфармацыйныя матэрыялы.
Грамадскія слуханні будуць праведзены ў “гібрыдным” фармаце з выкарыстаннем відэаканферэнцсувязі ў наступных актыўных кропках падключэння (студыях):
1. галоўная студыя – Шматфункцыянальны комплекс сацыяльна-культурнага прызначэння і творчасці моладзі (г. Астравец, пр-т Энергетыкаў, 2);
2. студыя ў Дзяржатамнаглядзе (г. Мінск, вул. Берсана, 16);
3. студыя ў Гомельскім абласным упраўленні МНС (г. Гомель, пр-т Рэчыцкі, 35а/14).
У грамадскіх слуханнях могуць узяць удзел грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства без абмежаванняў.
Для афармлення ўдзелу неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму (даступная для загрузкі ў раздзеле “Грамадскія слуханні 2” Інтэрнэт-рэсурсу Дзяржатамнагляду) і выслаць яе па электроннай пошце на спецыяльна выдзеленую электронную скрыню hearings@gosatomnadzor.gov.by, з якой пасля будзе накіравана пацверджанне. Пры запаўненні рэгістрацыйнай формы жадаючы прыняць удзел у грамадскіх слуханнях павінен пазначыць адну канкрэтную студыю, у якой ён хоча знаходзіцца, а таксама можа загадзя запытаць выступленне падчас мерапрыемства.
У выпадку адсутнасці доступу да сеткі Інтэрнет удзел у грамадскіх слуханнях можна аформіць у працоўныя дні з 9-00 да 18-00 па тэл. (+375 17) 374-06-08.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў заканчваецца ў 12-00 7 верасня 2023 года.
Колькасць удзельнікаў абмежавана ёмістасцю студый. Калі колькасць заявак на ўдзел у канкрэтнай студыі зраўняецца з яе ўмяшчальнасцю, рэгістрацыя будзе спынена, аб чым будзе аб'яўлена на Інтэрнэт-рэсурсе Дзяржатамнагляду.
Праезд да месцаў правядзення грамадскіх слуханняў і зваротна ажыццяўляецца ўдзельнікамі самастойна.
Усім жадаючым (уключаючы тых, хто не змог зарэгістравацца) прадастаўляецца магчымасць задаць пытанні па тэме слуханняў і атрымаць на іх адказы.
Пытанні задаюцца пісьмова на бланку, распрацаваным Дзяржатамнаглядам (даступны для загрузкі ў раздзеле “Грамадскія слуханні 2” Інтэрнэт-рэсурсу Дзяржатамнагляду).
Прыём пытанняў пачынаецца з моманту размяшчэння апавяшчэння аб грамадскіх слуханнях.
У дні, якія папярэднічалі грамадскім слуханням, пытанні прымаюцца на электронны адрас hearings@gosatomnadzor.gov.by да 18-00 5 верасня 2023 года. Адказы на іх будуць апублікаваны ў раздзеле “Грамадскія слуханні 2” Інтэрнэт-рэсурсу Дзяржатамнагляду да 18-00 7 верасня 2023 года.
У дзень грамадскіх слуханняў (8 верасня 2023 года) пытанні прымаюцца ў пісьмовым выглядзе са студый (бланкі будуць прадастаўлены арганізатарамі) да аб'яўлення вядучага аб завяршэнні прыёму пытанняў. Адказы на іх будуць дадзены падчас грамадскіх слуханняў.
Зводны пералік пытанняў і адказаў на іх будзе апублікаваны ў раздзеле “Грамадскія слуханні 2” Інтэрнэт-рэсурсу Дзяржатамнагляду не пазней за 15 верасня 2023 года.
Дзяржатамнагляд запрашае на грамадскія слуханні!