Рэестр ліцэнзій
Інфармацыя, якая змяшчаецца ў рэестры ліцэнзій на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання, з'яўляецца адкрытай. Доступ да дадзеных рэестра забяспечваецца шляхам прадастаўлення Дзяржатамнагляду па запытах заяўнікаў юрыдычных і фізічных асоб, а таксама дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый звестак, якiя ўтрымлiваюцца ў рэестры. Інфармацыя з рэестра прадастаўляецца на падставе:
- запыту – дзяржаўным органам, іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь або Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, судам і натарыусам;
- запыту і дакумента, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны за прадастаўленне інфармацыі, якая змяшчаецца ў рэестры ліцэнзій, – юрыдычным і фізічным асобам.
Падрабязнасці аб атрыманні інфармацыі з рэестра ліцэнзій глядзі ў Тлумачэннях аб прадастаўленні інфармацыі з рэестра ліцэнзій на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання.
Файлы
Назад