Агульная інфармацыя аб будаўніцтве Беларускай АЭС
Характарыстыка Беларускай АЭС
Беларуская АЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт.
Месца яе размяшчэння – Астравецкая пляцоўка Гродзенскай вобласці.
Для беларускай АЭС выбраны расійскі праект “АЭС-2006” з вода-вадзянымі рэактарамі (ВВЭР) трэцяга пакалення. Пакаленне 3 – удасканаленыя рэактары павышанай бяспекі і надзейнасці. Дадзены праект адпавядае сучасным міжнародным патрабаванням па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы.
Асноўныя мэтавыя тэхніка-эканамічныя характарыстыкі АЭС-2006:
- устаноўленая намінальная магутнасць энергаблока – 1200 МВт(э);
- колькасць энергаблокаў – 2;
- тэрмін службы энергаблока – 50 гадоў;
- каэфіцыент карыснага дзеяння (нета) – 33,9%;
- расход электраэнергіі на ўласныя патрэбы станцыі – не больш за 7,48% ад намінальнай магутнасці.
Асаблівасцю праекта АЭС-2006 з'яўляецца новая рэактарная ўстаноўка з дадатковымі сістэмамі бяспекі, а менавіта:
- сістэмай пасіўнага адводу цяпла;
- сістэмай скіду і ачысткі асяроддзя з абалонкі;
- двайной ахоўнай гермаабалонкай;
- пасткай расплаву паліва пры пазапраектнай аварыі.
Рэферэнтнай для Беларускай АЭС з'яўляецца Ленінградская АЭС-2
Храналогія асноўных рашэнняў і дагавораў, звязаных з будаўніцтвам Беларускай АЭС:
-
Верасень 2007 году – прыняцце Канцэпцыі энергетычнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, якая прадугледжвае ўключэнне ў энергабаланс рэспублікі ядзернага паліва і будаўніцтва АЭС. Пачата фарміраванне сістэмы дзяржаўнага рэгулявання ядзернай бяспекі.
-
12 лістапада 2007 года – Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад № 565 “Аб некаторых мерах па будаўніцтве атамнай электрастанцыі”. Вызначаны: заказчык па выкананні падрыхтоўчых і праектна-пошукавых работ, генеральны праекціроўшчык для каардынацыі выканання праектна-каштарыснай дакументацыі на будаўніцтва АЭС, орган дзяржаўнага кіравання, адказны за забеспячэнне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.
-
27 снежня 2007 года – распараджэнне Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь № 165р, у адпаведнасці з якім створана Дзяржаўная камісія для выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва АЭС у Рэспубліцы Беларусь.
-
30 ліпеня 2008 года – Закон Рэспублікі Беларусь ад № 426-З “Аб выкарыстанні атамнай энергіі”. Разам з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 1998 г. № 122-3 “Аб радыяцыйнай бяспецы насельніцтва” з'яўляецца прававой асновай развіцця ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь.
-
20 снежня 2008 года – Акт Дзяржаўнай камісіі аб выбары месца размяшчэння зямельнага ўчастка для Беларускай АЭС. Астравецкая пляцоўка Гродзенскай вобласці вызначана асноўнай (прыярытэтнай).
-
31 студзеня 2008 года – пастанова Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь № 1: ажыццявіць будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь атамнай электрастанцыі сумарнай электрычнай магутнасцю 2000 МВт з увядзеннем першага энергетычнага блока ў 2016, другога – у 2018 г.
-
15 верасня 2011 года – Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 418 “Аб размяшчэнні і праектаванні атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь”, у адпаведнасці з якім Астравецкая пляцоўка ў Гродзенскай вобласці вызначана пляцоўкай размяшчэння АЭС.
-
11 кастрычніка 2011 года – кантрактнае пагадненне па збудаванні энергаблокаў № 1 і № 2 беларускай АЭС паміж ЗАТ “Атамбудэкспарт” (Расійская Федэрацыя) і Дзяржаўнай установай “Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі”.
-
18 ліпеня 2012 года – Генеральны кантракт на будаўніцтва беларускай АЭС паміж Адкрытым акцыянерным таварыствам “Ніжагародская інжынірынгавая кампанія “Атамэнергапраект” (кіруючая арганізацыя ЗАТ “Атамбудэкспарт”) і Дзяржаўнай установай “Дырэкцыя будаўніцтва АЭС”.
.
Асноўныя ўдзельнікі:
-
Дзяржаўная ўстанова «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі», у наступным - дзяржаўнае прадпрыемства "Беларуская АЭС" (http://belaes.by/) з'яўляецца заказчыкам падрыхтоўчых, праектна-пошукавых і работ па будаўніцтве атамнай электрастанцыі, а таксама эксплуатуючай арганізацыяй.
-
Праектнае навукова-даследчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “БелНДПІэнергапрам”(http://np.excellent.by/) з'яўляецца генеральным праекціроўшчыкам, каардынуе выкананне праектна-каштарыснай дакументацыі на будаўніцтва АЭС.
-
ЗАТ “Атамбудэкспарт” (Расійская Федэрацыя, http://www.atomstroyexport.ru/) – генеральны падрадчык будаўніцтва Беларускай АЭС.
-
Дзяржаўная навуковая ўстанова “Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (http://sosny.bas-net.by/) выконвае навуковае суправаджэнне работ па будаўніцтву АЭС.
-
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (https://mchs.gov.by/) адказвае за арганізацыю і ажыццяўленне дзяржаўнага кіравання ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. Для ажыццяўлення дзяржаўнага нагляду ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Міністэрстве створаны Дэпартамэнт па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы.
-
Дадатковая інфармацыя. Падборку навінавых і іншых паведамленняў аб будаўніцтве беларускай АЭС глядзі ў спецыяльным раздзеле сайта БелТА.
Назад