Інфармацыя пра стан ядзернай энергетыкі на кастрычнiк 2020 года

Ядзерная энергетыка трывала заняла сваё месца сярод вядучых галін вытворчасці ў свеце. Вось некаторыя факты, якія тычацца ядзерных аб'ектаў і, у прыватнасці, − атамных электрастанцый. Большая частка інфармацыі для гэтага раздзела падрыхтавана на падставе матэрыялаў Інфармацыйнай сістэмы ядзерных рэактараў МАГАТЭ (PRIS, http://www.iaea.org/PRIS/). Інфармацыйная сістэма Power Reactor Information System (PRIS) − гэта ўсёабдымная крыніца дадзеных аб ядзерных энергетычных рэактарах у свеце. Першыя дадзеныя па вытворчасці электраэнергіі і па стратах магутнасці былі зарэгістраваны ў PRIS з 1970-х.

Згодна з PRIS у цяперашні час у свеце эксплуатуюцца 442 ядзерных рэактара. Іх агульная вызначаная магутнасць − 391 685 MWe. 54 ядзерных рэактара знаходзяцца на стадыі будаўніцтва.

Больш за ўсё энергаблокаў эксплуатуецца ў ЗША − 95. На другім месцы − Францыя (56 энергаблокаў), якая з'яўляецца лідарам сярод усіх краін па долі электраэнергіі, што вырабляецца на АЭС, у агульным энергабалансе (70,6%). На трэцім месцы па колькасці АЭС − Кiтай (49 энергаблока). У Расіі эксплуатуецца 38 энергаблокаў. З іх найбольш распаўсюджаныя рэактары з вадой пад ціскам − 299 энергаблокаў, а таксама рэактары кіпячага тыпу (BWR) − 65 энергаблокаў.


Назад

 

Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть