Дзяржатамнагляд прыняў удзел у ХакАтаме-2024
28–29 лютага 2024 года ў Мінску на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку прайшоў ХакАтам-2024 (хакатон, які прысвечаны задачам энергетычнай, у тым ліку атамнай галіне). Мерапрыемства было арганізавана па ініцыятыве і пры ўдзеле Томскага політэхнічнага ўніверсітэта і Дзяржкарпарацыі “Росатом”, нацыянальным каардынатарам з беларускага боку выступіў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Прадстаўнікі Дзяржатамнагляду ўдзельнічалі ў ХакАтаме-2024 у якасці членаў журы і ганаровых гасцей. На адкрыцці ХакАтама-2024 з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугаўская, у заключны дзень – намеснік начальніка Дзяржатамнагляду Аляксандр Дакучаеў. У складзе журы працавалі намеснік начальніка ўпраўлення рэгулявання ядзернай бяспекі Сяргей Траццякевіч і кансультант Алег Собалеў.
У ХакАтаме-2024 спаборнічалі 14 студэнцкіх каманд ад шэрагу факультэтаў і інстытутаў БДУ, а таксама БДУІР, БНТУ, БДТУ і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны.
ХакАтам – гэта конкурс у фармаце інтэлектуальнага каманднага спаборніцтва, які праводзіцца Дзяржаўнай карпарацыяй “Росатом” з 2020 г. сярод студэнтаў тэхнічных ВНУ, накіраваны на пошук лепшых ідэй у галіне інфармацыйных тэхналогій, атамнай фізікі і атамнага машынабудавання.
ХакАтам у Мінску быў прысвечаны рашэнню практычных задач па разліку тэхналагічных працэсаў на АЭС метадам матэматычнага мадэлявання на аснове новага праграмнага прадукту REPEAT, распрацоўшчыкам якога з'яўляецца кампанія ДЖЭТ (АТ “Русатом Сэрвіс”).