На сайт МНС

У Дзяржатамнаглядзе адбылася рабочая сустрэча па пытаннях абыходжання з радыеактыўнымі адходамі

8

У мэтах падрыхтоўкі да ажыццяўлення выбару пляцоўкі размяшчэння пункта захавання радыеактыўных адходаў 15 лютага 2024 г. у Дзяржатамнаглядзе адбылася рабочая сустрэча з удзелам намесніка Міністра энергетыкі Мароза Дзяніса Равільевіча, прадстаўнікоў праектных і навуковых інстытутаў, а таксама РУП «БелРАА».

У ходзе дыскусіі бакамі пазначаны выклікі першага этапу Стратэгіі абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 лютага 2023 г. № 128, датычныя падыходаў да выбару пляцоўкі пад збудаванне пункта захавання радыеактыўных адходаў.

Дзяржатамнаглядам адзначана патрэба праходжання ўсіх этапаў жыццёвага цыкла будучага ПЗРА ў строгай адпаведнасці з патрабаваннямі нормаў і правілаў па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

У прыватнасці, адносна нормаў і правілаў «Размяшчэнне пунктаў захоўвання ядзерных матэрыялаў, пунктаў захоўвання радыеактыўных адходаў, пунктаў захавання радыеактыўных адходаў», зацверджаных пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ад 18 жніўня 2022 г. № 48, прапанавана ў мэтах выканання іх патрабаванняў карыстацца Кіраўніцтвам па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы «Выбар пляцоўкі размяшчэння пункта прыпаверхневага захавання радыеактыўных адходаў», зацверджанным загадам начальніка Дзяржатамнагляду ад 22 лістапада 2023 г. № 49.

Па выніках рабочай сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб неабходнасці прыцягнення экспертаў для вызначэння вагавых каэфіцыентаў крытэрыяў з мэтай наступнага выбару пляцоўкі пад збудаванне пункта захавання радыеактыўных адходаў.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть