На сайт МНС

Дзяржатамнагляд прыняў удзел у пасяджэнні Кіруючага камітэта EuCAS

33

30 лістапада – 1 снежня 2023 года адбылося чарговае пасяджэнне Кіруючага камітэта Рэгіянальнай сеткі па ядзернай бяспецы Еўропы і Сярэдняй Азіі (EuCAS). Дзяржатамнагляд прыняў удзел у мерапрыемстве па відэаканферэнцсувязі.

У ходзе пасяджэння:

-       разгледжаны праект справаздачы EuCAS за 2023 год;

-       заслуханы паведамленні сакратарыята МАГАТЭ аб асобных важных мерапрыемствах, каардынацыі ўзаемадзеяння з EuCAS на ўзроўні падраздзяленняў Агенцтва і інш.;

-       заслухана і абмеркавана інфармацыя кіраўнікоў 4 рабочых груп EuCAS (па развіццю рэгулюючай інфраструктуры, па бяспецы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам, па экалагічнай рэабілітацыі і вываду з эксплуатацыі і па навучанні і падрыхтоўцы кадраў), падрыхтаваная з улікам праведзеных раней кансультацыйных нарад груп;

-       абмеркаваны прапановы аб правядзенні мерапрыемстваў у рамках сеткі EuCAS на 2024 год (семінары, вэбінары, кансультацыйныя нарады і інш.), іх прыярытэтнасць, месцы правядзення, ступень гатоўнасці, неабходныя рэсурсы.

Даведачна:

Сетка бяспекі краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі (EuCAS) створана 28 верасня 2016 г. у рамках правядзення 60-й Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ. Рэспубліка Беларусь у асобе Дзяржатамнагляду з'яўляецца адным з заснавальнікаў EuCAS. Цяпер у EuCAS уваходзяць 36 прадстаўнікоў з 23 краін.

Мэтай працы EuCAS з'яўляецца падтрымка развіцця інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў адпаведнасці са стандартамі МАГАТЭ на рэгіянальным узроўні.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть