На сайт МНС

Ушанаванне ветэранаў з нагоды 38-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС арганізавана Дзяржатамнаглядам

16

З нагоды 38-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Дзяржаўнай навуковай тэхнічнай установе ”Цэнтр па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы“ адбылося ўшанаванне ветэранаў, якія працавалі ў сферы пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

На сустрэчы 26 красавіка 2024 г. сабраліся многія з тых, хто на працягу доўгіх гадоў прымаў актыўны ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы і адраджэнні пацярпелых тэрыторый, зрабіў значны асабісты ўклад у гэтай сферы.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі былыя работнікі Дзяржкамчарнобыля (Камчарнобыля, Дзяржчарнобыля), сістэмы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, сельскай, лясной гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, вытворцы дазіметрычнага і радыёметрычнага абсталявання, а таксама прадстаўнік дэпутацкага корпуса – усяго каля 40 чалавек.

Сустрэча пачалася з прывітання кіраўніка Дзяржатамнагляду Лугаўской В.М., якая выказала словы падзякі ў адрас тых, чый уклад у значнай ступені забяспечыў паспяховае пераадоленне наступстваў чарнобыльскай катастрофы ў нашай краіне, інфармавала аб гісторыі станаўлення Дзяржатамнагляду.

Выступленне ”Рэспубліка Беларусь – ад пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы да запуску першай АЭС“ прадставілі намеснік начальніка Дзяржатамнагляду Асташка Р.А., начальнік упраўлення па абыходжанні з радыёактыўнымі адходамі і аб'ектамі ядзернай спадчыны Паўлаў Д.Я., начальнік аддзела навукі і інфармацыі Гурновіч Н.К., начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Даніленка Н.У.

З успамінамі да прысутных звярнуліся Цалка Уладзімір Рыгоравіч, які працаваў Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, намеснікам Міністра па надзвычайных сітуацыях, старшынёй Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Камянкоў Уладзімір Пятровіч – старшыня камітэта ”Ветэраны Чарнобыля“ грамадскага аб'яднання ветэранаў, Анцыпаў Генадзь Уладзіміравіч, які займаў пасаду начальніка ўпраўлення рэабілітацыі пацярпелых тэрыторый Камчарнобыля, Агеец Уладзімір Юльянавіч, які працаваў дырэктарам рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства ”Інстытут радыялогіі“, а таксама многія іншыя ўдзельнікі сустрэчы.

Ад імя дэпутацкага корпуса выступіла Чарняўская Жанна Мікалаеўна – старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

Падчас мерапрыемства паіменна ўспаміналі тых, хто стаяў ля вытокаў ”чарнобыльскай“ сістэмы. Памяць аб тых, хто пайшоў з жыцця, ушанавалі хвілінай маўчання. Госці нагадалі аб цікавых момантах дзейнасці мінулых гадоў, абмяркоўвалі перспектывы далейшай працы па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы і агучылі прапановы па правядзенні мерапрыемстваў, прымеркаваных да 40-й гадавіне аварыі.

Мерапрыемства працягнулася ўшаноўваннем ветэранаў і гасцей сустрэчы. За шматгадовую працу і значны ўклад у пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і ў адраджэнне пацярпелых тэрыторый ветэраны ўзнагароджаны Ганаровай граматай Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Граматай Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы, Падзякай начальніка Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы. Па прадстаўленні ветэранскай арганізацыі прысутныя на сустрэчы ўдзельнікі ліквідацыі ўзнагароджаны нагрудным знакам ”За заслугі ў пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС“.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікам уручаны памятныя сувеніры і Агляд стану радыяцыйнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь за 2023 год.

Шукаць падобныя навіны:

Іншыя навіны

 

Моб. приложение
Моб. приложение
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Зачыніць

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть